Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K +0 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
edited

У ЗША на год і адзін дзень турмы асудзілі грамадзянку Беларусі. Яе прызналі вінаватай у незаконным вывазе з ЗША ў Расію авіяцыйнай электронікі і іншага авіяцыйнага абсталявання амерыканскай вытворчасці. Згодна з рашэннем суда, пасля адбыцця пакарання 34-гадовую Яну Лявонаву дэпартуюць у Беларусь. Перад тым жанчына жыла пераважна ў Расіі, а пад суд у ЗША трапіла пасля таго, як яе выдала амерыканцам Францыя. "У той час як Расія вяла вайну супраць Украіны, Яна Лявонава займалася кантрабандай у інтарэсах кампаніі, якая знаходзіцца ў чорным спісе ўраду ЗША. Яна выкарыстоўвала фіктыўныя кампаніі, падробленыя дакументы, замежных пасярэднікаў і банкаўскія рахункі за мяжой, каб схаваць незаконны экспарт і абысці санкцыі ЗША", — заяўляе пракурорка Жанін Піро. Яна дадае, што "незалежна ад складанасці схемы кожны, хто спрабуе выкарыстаць амерыканскія ланцужкі паставак для падтрымкі варожых рэжымаў і падрыву нацыянальнай бяспекі ЗША, павінен ведаць: мы знойдзем вас, будзем пераследваць празь межы і прыцягнем да адказнасці". У схеме Лявонавай пастаўкі ў Расію адбываліся праз Арменію. Кошт абсталявання ацэньваецца ў "мільёны долараў".

Views over time

05001K1.5K2 Nov 07:2111 Nov 21:341.3K2 Nov 07:21: 0 views11 Nov 21:34: 1,260 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Nov 2026, 07:210
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.