За суткі ў міліцыю паступіла 300 заяў аб званках тэлефонных махляроў. Супрацоўнікі аддзела апрацоўкі махлярскіх аперацый заблакавалі магчымасць плацяжоў на 10 падазроных замежных рэквізітаў. Як паведамляе МУС, часцей за ўсё беларусы становяцца ахвярамі махлярства, калі набываюць тавары ў інтэрнэце або спрабуюць зняць жыллё. Яшчэ адзін распаўсюджаны спосаб махлярства — званкі ад імя службовых асоб. Цягам дня ў Беларусі зарэгістравалі 20 злачынстваў, зробленых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.