Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Праз расійскі абстрэл у кіеўскім Паўднёвым мосце ўтварылася велізарная дзірка. Маніторынгавыя каналы паведамляюць, што ўночы сюды прыляцелі адразу чатыры ракеты "Іскандэр". Паўднёвы мост — важная транспартная артэрыя Кіева, якая спалучае два берагі Дняпра. Па ім рухаліся не толькі аўтамабілі, але і цягнікі метро. Цяпер мост чакае доўгі рамонт. Адсутнасць руху па ім плануюць кампенсаваць, запусціўшы гарадскія электрычкі па іншых, яшчэ не так пашкоджаных мастах.

  2. Ініцыятыва MALDZIS набыла раннюю карціну Міхаіла Кікоіна — прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва, які паходзіў з Гомеля. Знайсці яе атрымалася на аўкцыёне ў Ізраілі. Праца выкананая алеем па дошцы. Яна мае авальную форму і падпісаная аўтарам. Карціна называецца “Партрэт жанчыны” і датуецца 1918–1920 гадамі. Гэта ранні парыжскі перыяд творчасці мастака, калі ён яшчэ жыў у інтэрнаце “La Ruche” (“Вулей”) і толькі пачынаў набываць прызнанне. Твор Кікоіна быў куплены на сродкі Паўла Данэйкі, Івана Шылы і мецэнаткі, якая пажадала застацца неназванай. У будучыні карціну плануецца перадаць у Музей гісторыі Гомеля ў якасці грамадскага падарунка. Сёння ў гомельскіх музеях няма ніводнага жывапіснага твору Міхаіла Кікоіна.

  3. Пра “схемкі” ў Манголіі, дзіркі ў бюджэце і гандаль санкцыямі. Стрым з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка Падчас адмысловай нарады, прысвечанай ЗША, Лукашэнка, як звычайна, найперш засяродзіўся на эканамічных пытаннях, крыху прайшоўся па палітычных і зусім мімаходзь узгадаў палітвязняў. А ў наступныя дні заняўся звыклай справай — іспекцыяй палёў, фермаў і іншых гаспадарак ды прадпрыемстваў. А візіты чарговых расійскіх губернатараў былі разбаўленыя сустрэчай з кіраўніком Манголіі. Ці будзе ад падпісаных дамоўленасцей з Манголіяй той эканамічны вынік, які абяцае Лукашэнка і яго прапаганда? Чым адметныя апошнія экскурсіі Лукашэнкі ў палі і на прадпрыемствы? Ці магчыма з дапамогай адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Разважаем з галоўнай рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=RWLIkkqsU-E

  4. У шматпавярховіку на вуліцы Алтайскай у Мінску выбухнуў газ — кватэру раскурочыла, а два чалавекі апынуліся ў лякарні. Следчыя кажуць, што справа ў запальнічцы, якую спрабаваў заправіць гаспадар жытла. 55-гадовы мінчук скарыстаўся для гэтага газавым балончыкам, не прызначанага для такіх мэтаў. Заправіўшы запальнічку, ён вырашыў праверыць, ці яна працуе. Як толькі запаліў агонь — газ, які напаўняў пакой, выбухнуў. Выбуховай хваляй выбіла дзверы кватэры і аконную раму. Яе аскепкі якой траўміравалі 26-гадовага мінака. Ён цяпер таксама знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Акрамя таго, пашкоджаныя аўтамабілі, прыпаркаваныя каля дома.

  5. “Ліст палітвязняў”: ці дапаможа ён вызваліць з-за кратаў усіх і спыніць рэпрэсіі. Стрым з былымі палітвязынкамі, журналісткай Марынай Золатавай і праваабаронцай Настай Лойка Пад "Лістом былых палітзняволеных" са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі ўжо падпісалася больш за 100 чалавек. Але нямала сярод былых палітвязняў і тых, хто не згодны з яго зместам. Хаця ніхто і не адмаўляе таго, што вызваляць палітвязняў трэба. Як і кім была народжана ідэя адкрытага ліста да еўрапейскіх палітыкаў і якую стратэгію яны прапаноўваюць краінам Еўрасаюза? Ці не лічаць аўтары ліста, што яны ўнеслі раскол у лагер былых палітвязняў? За якія чырвоныя лініі яны не гатовыя заходзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць былыя палітвязынкі — экс-рэдактарка партала TUT.BY Марына Золатава і праваабаронца Наста Лойка. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=7YF_eEutjfE

  6. "Час вяртацца да савецкай практыкі". Лукашэнка прапанаваў "замацаваць за Беларуссю" расійскія гарады і рэгіёны. Паводле яго, за савецкім часам Беларусь "адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву"."Адказнасць была ў тым, што ўсё, чаго не было ў Ленінградзе і вобласці, асабліва ў Калінінградзе, мы абавязаныя былі вырабіць і паставіць", — сказаў ён падчас сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым і амбасадарам Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым.

  7. Актывізаваць дыпламатычныя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў, але санкцыі не здымаць. Дарадца прэзідэнта Польшчы па знешняй палітыцы Марцін Пшыдач пракаментаваў @radiosvaboda адкрыты ліст да еўрапейскіх палітыкаў, апублікаваны напярэдадні былымі беларускімі палітвязнямі. Гэта першая рэакцыя на ліст з боку прадстаўнікоў урадаў краінаў Еўрасаюза. "Трэба рабіць усё магчымае праз дыпламатычныя дзеянні, каб вызваляць гэтых людзей. І тут Польшча зрабіла вельмі шмат, бо дзякуючы нашым добрым кантактам з амерыканскай адміністрацыяй у нас атрымалася пераканаць амерыканцаў далучыцца да працы ў гэтым кірунку і дамагчыся вызвалення Анджэя Пачобута і многіх іншых. Вядома, амерыканцы таксама дзейнічалі ў межах уласных інтарэсаў", — кажа Пшыдач. "Аднак сёння я не бачу прычын для таго, каб змяняць санкцыйную палітыку, — працягвае дыпламат. — Хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць змяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. Але на гэты момант я не бачу з боку Мінска такой далёкасяжнай гатовасці". Стрым са складальніцамі ліста пачнецца на @euroradio праз 40 хвілінаў — глядзіце яго тут.

  8. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 13:00 — былыя палітвязынкі, журналістка Марына Золатава і праваабаронца Наста Лойка 14:00 — эканамічная аглядальніца Вольга Лойка 15:00 — палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандр Фрыдман 16:00 — оперная спявачка Маргарыта Ляўчук Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  9. Дваіх беларусаў (і аднаго ўкраінца) затрымалі пасля выкрыцця расійскай шпіёнскай сеткі ў Румыніі. Іх падазраюць у спробе падпаліць завод па вытворчасці зброі ў Брашаве. Дыверсійная сетка "непасрэдна каардынавалася спецслужбамі Расійскай Федэрацыі": https://euroradio.fm/dvukh-belarusau-zatrymali-paslya-vykryccya-rasiyskay-shpiyonskay-setki-u-rumynii Спасылка, якая працуе без VPN

  10. edited

    Знікла 27-гадовая беларуска, якая жыве ў Швейцарыі. Яна ўжо больш за месяц не выходзіць на сувязь з братамі — былымі палітвязнямі. Дзяўчыну клічуць Луізай Піпія. Яе братоў Цімура і Тамаза затрымалі ў верасні 2020 года і асудзілі за "масавыя беспарадкі". Увесну 2026-га яны вызваліліся і пакінулі Беларусь. Луіза з'ехала з краіны раней. У 2022 годзе яна накіравалася ў Грузію, а пазней — у Швейцарыю, адкуль родам яе муж. Там жа ў яе нарадзіўся сын Міхась. Сям'я жыла ў горадзе Санкт-Гален. Як расказаў @euroradio Тамаз, яны з сястрой былі ў добрых адносінах і падтрымлівалі сувязь. Аднак 23-га верасня 2026 года яна нечакана не адказала на паведамленне ў тэлеграме: — Яна не адказвае ні па сотавым тэлефоне, ні ў сацсетках. Нікому не адказвае, нічые гісторыі нават банальна не праглядае. Я ўжо ня ведаю, што думаць. Па словах Тамаза, з мужам Луізы таксама немагчыма звязацца. З тымі знаёмымі, да якіх атрымалася дагрукацца, яна размаўляць перастала. Паехаць на пошукі Луізы для братоў цяпер праблематычна. Яны ўжо некалькі месяцаў чакаюць дакументаў у Літве і не могуць пакідаць краіну, пакуль справа застаецца на разглядзе. Шукаць жа сястру ў Беларусі, куды яна тэарэтычна магла паехаць, — яшчэ складаней, бо і Цімура, і Тамаза пасля вызвалення і ад'езду ўнеслі ў базу вышуку.

  11. "Шмат пра што маўчалі, а падзеі асвятлялі, заплюшчваючы адно вока". Сербскі дзяржаўны тэлеканал пачаў выпуск навінаў з прабачэнняў перад гледачамі. Вядучы канала РТВ расказаў, што частка рэдакцыі змагалася за права працаваць без цэнзуры — але "не змагла выйграць гэтую барацьбу своечасова". У выніку тэлеканал шмат гадоў прадстаўляў аднабаковы погляд, а яго журналісты "не задавалі нязручных пытанняў". У нядзелю ў Сербіі прайшлі выбары ў Скупшчыну — мясцовы парламент. Перамогу святкуе апазіцыйны "Студэнцкі спіс", а партыя экс-прэзідэнта Аляксандра Вучыча, якая трымала ў сваіх руках уладу апошнія 14 гадоў, губляе большасць.

  12. Лепшым футбалістам года стаў Гары Кейн — форвард мюнхенскай "Баварыі" і зборнай Англіі. За сезон ён выйшаў на поле ў 65 матчах і забіў 73 галы. Англійскія футбалісты не атрымлівалі "Залатых мячоў" цэлых 25 гадоў. Апошнім з іх гэты трафей трымаў у руках Майкл Оўэн у 2001-м. Кейну, дарэчы, дастаўся і "Залаты мяч" як лепшаму нападніку года. Лепшай футбалісткай года стала 32-гадовая іспанка Алексія Пуцельяс. Гэта яе трэці такі трафей. Лепшымі брамнікамі прызнаныя іспанцы Унаі Сімон ("Атлетык") і Ката Коль ("Барселона"). Лепшым маладым футбалістам стаў 19-гадовы Ламін Ямаль, маладой футбалісткай — 20-гадовая Вікі Лопес. Абое прадстаўляюць "Барселону". Клубам года сярод мужчын стаў французскі ПСЖ, сярод жанчын — "Барселона".

  13. Павел Севярынец выкрывае агентаў КДБ на з'ездзе БХД. Былыя беларускія палітвязні звяртаюцца да Еўрасаюза — просяць быць больш актыўным. Што беларускія прадпрыемствы губляюць праз дрэнную экалогію? Гэта праграма "Сэнсы дня". За 7 хвілін мы з экспертамі расказваем вам пра самыя важныя сэнсы і падзеі апошніх 24 гадзінаў: https://youtu.be/wMaW0Lb1wig

  14. Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 26 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:11 Палітвязні звярнуліся да кіраўнікоў ЕС з просьбай далучыцца да амерыканскага трэку 15:33 Навіны спорту 17:41 “Ледакол пацяплення”: як Лукашэнка Пуціна перайграў 26:15 Навіны шоў-бізу 29:13 Ратуюць і нявыратуюць: што там з Віцебскай вобласцю? "Сэнсы дня": галоўныя падзеі панядзелка ўсяго за 7 хвілінаў: https://youtu.be/wMaW0Lb1wig

  15. Чым апублікаваны сёння адкрыты ліст былых беларускіх палітвязняў не спадабаўся Паўлу Севярынцу? Лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі бачыць некалькі нюансаў. І свой подпіс пакуль што пад лістом не пакінуў. З іншага боку, Севярынец не лічыць праблемай, каб іншая група палітвязняў склала яшчэ адзін зварот. Ці болей. Цалкам стрым, у якім мы далі выказацца больш як дзесяці спікерам з рознымі пазіцыямі, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZuhjOGLKxeo

  16. Аказваецца, "Вашынгтонскі абкам" не кіруе Еўрасаюзам. Для Лукашэнкі гэта было шокам: можна дамовіцца з Трампам пра што заўгодна — але Польшча і Літва наступаць на граблі больш не будуць. Так у стрыме з нагоды звароту да еўрапейскіх палітыкаў, які падпісалі ўжо больш за 100 былых беларускіх палітвязняў, разважае пісьменнік Аляксандр Фядута. Цалкам стрым глядзіце тут (асцярожна! сёння мы размаўлялі з цікавымі людзьмі дзве гадзіны запар!): https://www.youtube.com/watch?v=ZuhjOGLKxeo

  17. Сын забітай у Ізраілі беларускі застаецца ў прыёмнай сям'і. Бабулі яго не аддалі — але не аддалі і сям'і мужа, якога падазраваюць у забойстве Яны Русінавай. Пасяджэнне па пытанні апекі над трохмесячным Лаціфам прайшло 20-га кастрычніка ў Хайфе. Прэтэндэнты на апякунства на ім не прысутнічалі, і канчатковае рашэнне яшчэ не вынесенае. Бабуля хлопчыка Ганна гатовая забраць яго ў Беларусь. А пакуль што яны прасіла сацслужбу перадаць дзіця сям'і блізкай сяброўкі Яны. Тая жыве з мужам у Хайфе, добра ведае малога і гатовая клапаціцца пра яго. Але чыноўнікі не прыслухаліся да гэтай просьбы. Таму хлопчык пакуль застаецца ў прыёмных бацькоў.

  18. "Усе думалі, што калі Лукашэнка адмовіцца ад сацыялізму — ён будзе рухацца да капіталізму. Але не — ён рухаецца ў бок не вельмі развітога феадалізму". Гэта, вядома, метафара. Але пасля навінаў пра раздачу зямлі "васалам" і пра стварэнне "прыватнага" народнага апалчэння менавіта такія думкі прыйшлі ў галаву эканамічнаму аглядальніку Андрэю Махоўскаму. Цалкам свежы выпуск праграмы "І што?" з ім і галоўнай рэдактаркай Plan B Вольгай Лойка глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=3uiabeOhDUI

  19. Падчас аднаго з абменаў Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў. Іх забраў расійскі бок. Пра гэта стала вядома былому галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксею Венядзіктаву. "Пра гэты абмен гучна не казалі": https://euroradio.fm/padchas-adnago-z-abmenau-ukraina-vyzvalila-nekalki-dzyasyatkau-belaruskikh-nayomnikau Спасылка, якая працуе без VPN

  20. "Палітвязні, якія прытрымліваюцца іншай стратэгіі, могуць таксама напісаць ліст. Яны, дарэчы, гэта ўжо рабілі — гэта не першы раз". Дэлегат Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў тлумачыць, навошта сёння патрэбны зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў. "У краінах Еўрасаюза ідуць дыскусіі пра смену стратэгіі, і пэўныя палітыкі і актывісты падкладаюць аргументы". Цалкам сённяшні вялікі стрым, прысвечаны перспектывам вызвалення палітвязням, глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZuhjOGLKxeo

  21. Older posts