У шматпавярховіку на вуліцы Алтайскай у Мінску выбухнуў газ — кватэру раскурочыла, а два чалавекі апынуліся ў лякарні. Следчыя кажуць, што справа ў запальнічцы, якую спрабаваў заправіць гаспадар жытла. 55-гадовы мінчук скарыстаўся для гэтага газавым балончыкам, не прызначанага для такіх мэтаў. Заправіўшы запальнічку, ён вырашыў праверыць, ці яна працуе. Як толькі запаліў агонь — газ, які напаўняў пакой, выбухнуў. Выбуховай хваляй выбіла дзверы кватэры і аконную раму. Яе аскепкі якой траўміравалі 26-гадовага мінака. Ён цяпер таксама знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Акрамя таго, пашкоджаныя аўтамабілі, прыпаркаваныя каля дома.