Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.9%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 8 hours ago
Reactions per 1K views18.4👍 ❤ 🤬
Для Белтэлерадыёкампаніі плануюць пабудаваць новы корпус. Узвесці яго мяркуецца на вуліцы Макаёнка ў Мінску, дзе ўжо працуе тэлецэнтр БТ.
Мы ведаем пра гэта з сайта дзяржзакупак, дзе было апублікаванае запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на выбар генеральнай праектнай арганізацыі. Яно з'явілася 15-га кастрычніка, а ўжо 20-га кастрычніка прыём работ завяршыўся.
На праектна-пошукавыя работы плануецца выдаткаваць прыкладна 1,31 млн рублёў. Завяршыць іх трэба да 31-га траўня 2027 года. Фінансаваць іх будзе ўласна Белтэлерадыёкампанія.
Архітэктурна-планіровачнай канцэпцыяй, падрыхтаванай інстытутам "Белдзяржпраект" у 2026 годзе (на здымку), прадугледжваецца трохпавярховы будынак. З цяперашнім корпусам яго будзе злучаць надземная галерэя.
“Я — не лабіст Лукашэнкі”. У сацсетках з жарсцю абмяркоўваюць публічны ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў.
Меркаванні палярныя: https://euroradio.fm/ya-ne-labist-lukashenki-u-sacsetkakh-z-zharscyu-abmyarkouvayuc-publichny-list-palitvyaznyau
Спасылка, якая працуе без VPN
Вось як выглядае распрацаваная ў Беларусі абарона ад FPV-дронаў для устаноўкі "Град". Камплект з металічных сетак і брылёў вырабляецца на барысаўскім "2566 заводзе па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення", які з 13-га лютага 2024 года знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.
Сеткі абараняюць баявыя машыны не ад саміх дронаў, а ад боепрыпасаў, якія могуць скінуць беспілотнікі. Змантаваць абарону можна сіламі экіпажа.
edited
Група ўкраінцаў тры дні ішла па Чарнобыльскай зоне, каб трапіць у Беларусь. У выніку яны паспяхова пералезлі праз роў і пераадолелі калючы дрот на мяжы, а далей выклікалі беларускіх памежнікаў і праз працэдуру дэпартацыі трапілі ў Еўрасаюз.
Гэтую гісторыю расказвае 29-гадовы Віталь Крыкрывенка. Раней ён двойчы спрабаваў пакінуць Украіну праз заходнія межы, але трапляўся сілавікам, якія патрулявалі мяжу. Пачытаўшы чаты, наступны раз ён вырашыў ісці на поўнач.
Украінцы ішлі па 7-8 км за дзень, пераходзілі ўброд рэкі, перабягалі трасы і не раз былі на валасок ад таго, каб іх заўважылі. У першыя ж суткі над намётам, у якім начавала група, завіс дрон — і Крыкрывенка падумаў, што "паход" неўзабаве скончыцца. "Але ніякіх рухаў у наш бок не было, ніхто за намі не ламануўся", — расказвае ён.
На дзявятыя суткі група ўвайшла ў Чарнобыльскую зону. Там яны ночылі ў шалашы і харчаваліся чарніцамі — бо скінулі ўсё лішняе, каб прайсці небяспечны ўчастак пахутчэй. Некалькі разоў давялося пераразаць калючы дрот. Нарэшце, на 12-ы дзень яны прыйшлі да мяжы і хутка перабраліся на беларускі бок.
Праз паўтары гадзіны прыехалі памежнікі. Некалькі дзён украінцам давялося правесці ў ізалятары, а далей іх дэпартавалі ў Літву. Адкуль "кожны раз'ехаўся па выбраных краінах Еўропы". Крыкрывенка цяпер жыве ў Венгрыі.
Прыкідваўся бедным таксоўцам, але вёў зусім не сціплы лад жыцця. Што вядома пра "Агента Надзейку", які паведамляў КДБ звесткі пра ўдзельнікаў "Паспалітага рушэння" — і якога ў красавіку абмянялі на журналіста Анджэя Пачобута.
"Алкаголь кожны дзень, наркотыкі": https://euroradio.fm/agent-nadzeyka-pavedamlyau-kdb-zvestki-pra-udzelnikau-paspalitaga-rushennya
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
"Белавія" патлумачыла, чаму беларусы ніяк не могуць паляцець на Мальдывы наўпрост з Мінска. Вы не паверыце, але вінаваты... Трамп. Баявыя дзеянні ў Іране. І цэны на паліва.
"Цэны ў тры разы перавышаюць сярэднюю вартасць на рынку, для нас гэта балюча": https://euroradio.fm/belavia-patlumachyla-chamu-belarusy-niyak-ne-moguc-palyacec-na-maldyvy
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
Працягваецца вялікі стрым Еўрарадыё з нагоды зварота былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. Цяпер у эфіры Юры Дракахруст, чакаем Франака Вячорку, Аляксандра Фядуту, Наталля Дуліна і Паўла Севярынца. І не толькі.
Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ZuhjOGLKxeo
У BELPOL назвалі яшчэ адзін беларускі завод, які працуе на расійскую "абаронку". І дагэтуль не трапіў пад міжнародныя санкцыі.
Гаворка ідзе пра Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання: https://euroradio.fm/u-belpol-nazvali-yashche-adzin-belaruski-zavod-yaki-pracue-na-rasiyskuyu-abaronku
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
Спецстрым Еўрарадыё: абмяркоўваем зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. Госці эфіру: Франак Вячорка, Вольга Лойка, Валерый Кавалеўскі, Уладзімір Лабковіч, Юры Дракахруст і не толькі.
73 былыя палітвязні (у тым ліку Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава) звярнулася да еўрапейскіх лідараў з адкрытым лістом. Яны просяць краіны ЕС, Вялікабрытанію, Швейцарыю і Нарвегію заняць больш актыўную пазіцыю ў пытанні вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.
"Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перагаворныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую работу", — пішуць аўтары ліста.
Дакумент адразу ж спрычыніў бурлівыя спрэчкі.
"Можна спрачацца пра дыпламатыю, санкцыі, метады і рашэнні. Але як можна выступаць супраць вызвалення людзей?", — абураецца Марыя Калеснікава. А хто выступае супраць вызвалення людзей — не ўдакладняе.
"Інтуіцыя мне падказвае, што гэты "адкрыты ліст" будзе выкарыстоўвацца ў кулуарных размовах з еўрапейскімі дыпламатамі зусім іншымі асобамі", — сцвярджае Эдуард Пальчыс. Але хто гэтыя "лялькаводы" — не ўдакладняе.
Разбіраемя ў жывым эфіры: https://www.youtube.com/watch?v=ZuhjOGLKxeo
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі):
14:00 — спецстрым Еўрарадыё: абмяркоўваем зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. Госці: Вольга Лойка, Валерый Кавалеўскі, Уладзімір Лабковіч, Аляксандр Кабанаў, Юры Дракахруст і не толькі.
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
edited
Экс-байца беларускага спецназа прызналі вінаватым у выкраданні праціўніка Лукашэнкі. Суд над Юрыем Гараўскім адбыўся ў швейцарскім Санкт-Галене.
Гэтая гісторыя цягнецца ўжо сем гадоў. Гараўскі прызнаўся ў датычнасці да лукашэнкаўскага "эскадрона смерці" ў 2019-м, калі прасіў палітычнага прытулку ў Швейцарыі.
Аднак у 2023-м суд палічыў, што некаторыя з паказанняў беларус прыдумаў. Суддзя прыйшоў да высновы, што ён, верагодна, служыў у спецназе, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца няяснай: "Магчыма, ён чуў пра гэта ад калег".
Сваякі зніклых палітыкаў абскардзілі гэтае рашэнне. У выніку сёння Гараўскі прызнаны вінаватым у выкраданні бізнесоўца Анатоля Красоўскага. За гэта яго пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ўмоўна.
Пры гэтым па справе пра знікненне былога кіраўніка МУС Беларусі Юрыя Захаранкі апраўдальны прысуд пакінуты ў сіле.
edited
Каля пункту пропуску "Бераставіца" на мяжы з Польшчай працавала нелегальная аўтазапраўка. Там прадавалі паліва кіроўцам з Еўрасаюза — крыху танней, чым яны могуць набыць на беларускіх АЗС, але крыху даражэй, чым яно каштуе для беларускіх кіроўцаў.
"На гэтыя 2%" і жылі арганізатары бізнеса.
Фуры запраўляліся з пераабсталяванага Ford Transit: https://euroradio.fm/kalya-punktu-propusku-berastavica-pracavala-nelegalnaya-autazaprauka
Спасылка, якая працуе без VPN
На з'ездзе БХД у Беластоку былі раскрытыя дзве агенткі КДБ. Пра гэта расказаў Павел Севярынец.
Паводле палітыка, на вялікіх з'ездах ён імкнецца перакінуцца парай словаў з кожным дэлегатам ці госцем. Напачатку рэгістрацыі ён звярнуў увагу на незнаёмую дзяўчыну гадоў дваццаці і падышоў да яе.
"Пачынаю размаўляць: як вы, што вы, адкуль даведаліся пра з'езд БХД... Глядзіць на мяне, быццам на іншапланетніка. Бачу — не разумее па-беларуску. Ага.
— А кто вас прігласіл?
— А вот этот человек, — паказвае ў тэлефоне кантакт. — Сделать жівые відео с участнікамі съезда...
— Прекрасно, — кажу. — А вы откуда?
— Я с Украіны.
— Героям слава. Ідёмте со мной.
Анатоль, бяспека. Ветліва распытвае, фотае кантакт "таварыша з операддзела", тлумачыць дзяўчыне, што да чаго, а я ўжо краем вока фіксую сумятню ля століка рэгістрацыі гасцей.
Зноў гучыць: "Жівое відео". На з'езд спрабуе ў якасці госця зарэгістравацца яшчэ адна дзяўчына. Тая ж гісторыя".
Аб'яднаўчы з'езд БХД прайшоў у Беластоку 24-га кастрычніка. Старшынёй партыі, дарэчы, абралі Паўла Севярынца.
edited
Марына Золатава патлумачыла, чаму з'явіўся зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. "Паверце, я ведаю ўсе вашыя аргументы. І пра «пасадзіць новых», і пра «гандаль людзьмі», і пра «легітымізацыю рэжыму», і пра «спансараваць вайну». А, яшчэ ж «ПТСР» і «стакгольмскі сіндром», — піша колішняя галоўная рэдактарка TUT_BY. — Я ўвесь час чую «толькі ціск», «толькі санкцыі». Мінула шэсць гадоў. Што змянілася?
Я вам скажу, што змянілася. 9 чалавек ужо памерлі, у многіх разбурана здароўе, у многіх — сем'і".
"Больш за ўсё нас цяпер хвалююць дзве тэмы: вызваленне людзей і спыненне рэпрэсій. Таму мы і напісалі гэты ліст", — дадае журналістка, якая правяла за кратамі 4,5 года з 12-ці, да якіх была прысуджаная.
Прадстаўнікі Butikavto апублікавалі відэа з уладальнікам кампаніі Іванам Лябейкам. Ён не затрыманы, а "п'е гарбату" — на другім плане, у чырвоным швэдары.
Учора з'явілася інфармацыя, што на мінулым тыдні ў офісах Butikavto па ўсёй краіне прайшлі ператрусы, а кіраўніцтва кампаніі апынулася за кратамі. Прадстаўнік аўтахаўса называе гэта чуткамі: "У нас усё добра, працуем стабільна".
edited
73 былыя палітвязні звярнулася да еўрапейскіх лідараў з адкрытым лістом. Яны просяць краіны ЕС, Вялікабрытанію, Швейцарыю і Нарвегію заняць больш актыўную пазіцыю ў пытанні вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі.
"Заклікаем вас прыкласці максімум намаганняў, каб пакласці гэтаму канец", — пішуць аўтары ліста (поўны тэкст).
“Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перагаворныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую работу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах аб будучыні адносін з Беларуссю".
Пры гэтым яны звяртаюць увагу на тое, што "вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Людзі, якія выходзяць на волю, не павінны [жыць] у вымушаным выгнанні без права вярнуцца, а тыя, хто застаецца, не павінны жыць пад пагрозай новага арышту".
Пад зваротам падпісаліся Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, Марына Золатава і Людміла Чэкіна, Марфа Рабкова і Наста Лойка, Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна, Алана Гебрэмарыям і іншыя.
Аляксандр Вучыч прызнаў паразу на выбарах у Сербіі. Яго Сербская прагрэсіўная партыя губляе большасць у парламенце, а ўрад будзе сфарміраваны апазіцыйным рухам, які вырас са студэнцкіх пратэстаў.
Датэрміновыя парламенцкія выбары прайшлі ў Сербіі 25-га кастрычніка. Ужо ўвечары гэтага дня Вучыч выступіў у штабе партыі і заявіў, што ўжо можна казаць пра перамогу апазіцыі. Паводле яго ацэнкі, "Студэнцкі спіс" атрымае ад 135 да 140 месцаў у Скупшчыне (так называецца сербскі парламент). А кааліцыя, якую ён узначальвае, — каля 105 месцаў.
Афіцыйныя канчатковыя вынікі галасавання пакуль не абвешчаныя.
Партыя, якую ўзначальваў Вучыч, кіравала Сербіяй цягам апошніх 14-ці гадоў. Палітык вядомы прарасійскімі поглядамі, ён сябраваў і з Лукашэнкам. Увечары і ўночы тысячы людзей выйшлі на вуліцы Бялграда і іншых гарадоў, каб адсвяткаваць перамогу апазіцыі.
Украінскія вайскоўцы дронамі даставілі ежу і дзіцячыя цацкі ў акупаваныя Алешкі. Усяго атрымалася 15 пакетаў груза вагой у 600 кг.
"Сярод дзяцей, якія знаходзяцца ў заблакаваных Алешках, ёсць і тыя, хто нарадзіўся ўжо падчас поўнамаштабнай вайны і не ведае жыцця без тэрору": https://euroradio.fm/ukrainskiya-vayskoucy-dronami-dastavili-ezhu-i-dzicyachyya-cacki-u-akupavanyya-aleshki
Спасылка, якая працуе без VPN
edited
Расіяне сцвярджаюць, што ўкраінскі дрон патрапіў у грузавы цягнік Бранск — Гомель. Загінуў 44-гадовы машыніст — дактары змагаліся за яго жыццё, але выратаваць не змаглі.
Якая чыгунка сфарміравала цягнік і ці быў машыніст грамадзянінам Беларусі — не паведамляецца.
Удар па цягніку здарыўся ў раёне Навазыбкава. У выніку атакі пашкоджаны корпус лакаматыва. Пра ўсё гэта ў сваім тг-канале піша губернатар Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.
Самі расіяне ўжо некалькі месяцаў мэтанакіравана палююць на ўкраінскія цягнікі. Гэта прывяло да таго, што ўкраінскай чыгунцы востра не хапае лакаматываў.
МЗС Беларусі "настойліва рэкамендуе" беларусам устрымацца ад паездак адразу ў шэсць еўрапейскіх краінаў. Гаворка пра Францыю, Бельгію, Італію, Іспанію, Партугалію і Албанію.
Прычына — "рэзкае ўскладненне ўнутрыпалітычнай абстаноўкі, якое суправаджаецца масавымі акцыямі, у тым ліку з удзелам радыкальна настроеных асобаў". А таксама "паведамленні пра непрапарцыйнае прымяненне сілы з боку праваахоўных органаў і адвольныя затрыманні".
Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі згаданых вышэй дзяржаваў, рэкамендуецца быць надзвычай асцярожнымі, пазбягаць месцаў масавага збору людзей і раёнаў правядзення пратэстных акцый, сачыць за паведамленнямі мясцовых уладаў і замежных установаў Беларусі. А пры абвастрэнні абстаноўкі пакінуць згаданыя вышэй дзяржавы камерцыйнымі маршрутамі.