Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Ініцыятыва MALDZIS набыла раннюю карціну Міхаіла Кікоіна — прадстаўніка Парыжскай школы мастацтва, які паходзіў з Гомеля. Знайсці яе атрымалася на аўкцыёне ў Ізраілі. Праца выкананая алеем па дошцы. Яна мае авальную форму і падпісаная аўтарам. Карціна называецца “Партрэт жанчыны” і датуецца 1918–1920 гадамі. Гэта ранні парыжскі перыяд творчасці мастака, калі ён яшчэ жыў у інтэрнаце “La Ruche” (“Вулей”) і толькі пачынаў набываць прызнанне. Твор Кікоіна быў куплены на сродкі Паўла Данэйкі, Івана Шылы і мецэнаткі, якая пажадала застацца неназванай. У будучыні карціну плануецца перадаць у Музей гісторыі Гомеля ў якасці грамадскага падарунка. Сёння ў гомельскіх музеях няма ніводнага жывапіснага твору Міхаіла Кікоіна.

Views over time

05001K1.5K27 Oct 11:1911 Nov 21:341.3K27 Oct 11:19: 0 views11 Nov 21:34: 1,290 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 11:190
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.