Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Актывізаваць дыпламатычныя намаганні дзеля вызвалення палітвязняў, але санкцыі не здымаць. Дарадца прэзідэнта Польшчы па знешняй палітыцы Марцін Пшыдач пракаментаваў @radiosvaboda адкрыты ліст да еўрапейскіх палітыкаў, апублікаваны напярэдадні былымі беларускімі палітвязнямі. Гэта першая рэакцыя на ліст з боку прадстаўнікоў урадаў краінаў Еўрасаюза. "Трэба рабіць усё магчымае праз дыпламатычныя дзеянні, каб вызваляць гэтых людзей. І тут Польшча зрабіла вельмі шмат, бо дзякуючы нашым добрым кантактам з амерыканскай адміністрацыяй у нас атрымалася пераканаць амерыканцаў далучыцца да працы ў гэтым кірунку і дамагчыся вызвалення Анджэя Пачобута і многіх іншых. Вядома, амерыканцы таксама дзейнічалі ў межах уласных інтарэсаў", — кажа Пшыдач. "Аднак сёння я не бачу прычын для таго, каб змяняць санкцыйную палітыку, — працягвае дыпламат. — Хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць змяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. Але на гэты момант я не бачу з боку Мінска такой далёкасяжнай гатовасці". Стрым са складальніцамі ліста пачнецца на @euroradio праз 40 хвілінаў — глядзіце яго тут.

Views over time

05001K1.5K27 Oct 09:2211 Nov 21:341.3K27 Oct 09:22: 0 views11 Nov 21:34: 1,290 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
27 Oct 2026, 09:220
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.