"Час вяртацца да савецкай практыкі". Лукашэнка прапанаваў "замацаваць за Беларуссю" расійскія гарады і рэгіёны. Паводле яго, за савецкім часам Беларусь "адказвала за Калінінград, Піцер, Маскоўскую вобласць, часткова Маскву"."Адказнасць была ў тым, што ўсё, чаго не было ў Ленінградзе і вобласці, асабліва ў Калінінградзе, мы абавязаныя былі вырабіць і паставіць", — сказаў ён падчас сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым і амбасадарам Расіі ў Беларусі Барысам Грызловым.