Пра “схемкі” ў Манголіі, дзіркі ў бюджэце і гандаль санкцыямі. Стрым з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка Падчас адмысловай нарады, прысвечанай ЗША, Лукашэнка, як звычайна, найперш засяродзіўся на эканамічных пытаннях, крыху прайшоўся па палітычных і зусім мімаходзь узгадаў палітвязняў. А ў наступныя дні заняўся звыклай справай — іспекцыяй палёў, фермаў і іншых гаспадарак ды прадпрыемстваў. А візіты чарговых расійскіх губернатараў былі разбаўленыя сустрэчай з кіраўніком Манголіі. Ці будзе ад падпісаных дамоўленасцей з Манголіяй той эканамічны вынік, які абяцае Лукашэнка і яго прапаганда? Чым адметныя апошнія экскурсіі Лукашэнкі ў палі і на прадпрыемствы? Ці магчыма з дапамогай адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Разважаем з галоўнай рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=RWLIkkqsU-E