“Ліст палітвязняў”: ці дапаможа ён вызваліць з-за кратаў усіх і спыніць рэпрэсіі. Стрым з былымі палітвязынкамі, журналісткай Марынай Золатавай і праваабаронцай Настай Лойка Пад "Лістом былых палітзняволеных" са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі ўжо падпісалася больш за 100 чалавек. Але нямала сярод былых палітвязняў і тых, хто не згодны з яго зместам. Хаця ніхто і не адмаўляе таго, што вызваляць палітвязняў трэба. Як і кім была народжана ідэя адкрытага ліста да еўрапейскіх палітыкаў і якую стратэгію яны прапаноўваюць краінам Еўрасаюза? Ці не лічаць аўтары ліста, што яны ўнеслі раскол у лагер былых палітвязняў? За якія чырвоныя лініі яны не гатовыя заходзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць былыя палітвязынкі — экс-рэдактарка партала TUT.BY Марына Золатава і праваабаронца Наста Лойка. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=7YF_eEutjfE