Спецстрым Еўрарадыё: абмяркоўваем зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх лідараў. Госці эфіру: Франак Вячорка, Вольга Лойка, Валерый Кавалеўскі, Уладзімір Лабковіч, Юры Дракахруст і не толькі. 73 былыя палітвязні (у тым ліку Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава) звярнулася да еўрапейскіх лідараў з адкрытым лістом. Яны просяць краіны ЕС, Вялікабрытанію, Швейцарыю і Нарвегію заняць больш актыўную пазіцыю ў пытанні вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. "Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перагаворныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую работу", — пішуць аўтары ліста. Дакумент адразу ж спрычыніў бурлівыя спрэчкі. "Можна спрачацца пра дыпламатыю, санкцыі, метады і рашэнні. Але як можна выступаць супраць вызвалення людзей?", — абураецца Марыя Калеснікава. А хто выступае супраць вызвалення людзей — не ўдакладняе. "Інтуіцыя мне падказвае, што гэты "адкрыты ліст" будзе выкарыстоўвацца ў кулуарных размовах з еўрапейскімі дыпламатамі зусім іншымі асобамі", — сцвярджае Эдуард Пальчыс. Але хто гэтыя "лялькаводы" — не ўдакладняе. Разбіраемя ў жывым эфіры: https://www.youtube.com/watch?v=ZuhjOGLKxeo