Расіяне сцвярджаюць, што ўкраінскі дрон патрапіў у грузавы цягнік Бранск — Гомель. Загінуў 44-гадовы машыніст — дактары змагаліся за яго жыццё, але выратаваць не змаглі. Якая чыгунка сфарміравала цягнік і ці быў машыніст грамадзянінам Беларусі — не паведамляецца. Удар па цягніку здарыўся ў раёне Навазыбкава. У выніку атакі пашкоджаны корпус лакаматыва. Пра ўсё гэта ў сваім тг-канале піша губернатар Бранскай вобласці Ягор Кавальчук. Самі расіяне ўжо некалькі месяцаў мэтанакіравана палююць на ўкраінскія цягнікі. Гэта прывяло да таго, што ўкраінскай чыгунцы востра не хапае лакаматываў.