Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

На з'ездзе БХД у Беластоку былі раскрытыя дзве агенткі КДБ. Пра гэта расказаў Павел Севярынец. Паводле палітыка, на вялікіх з'ездах ён імкнецца перакінуцца парай словаў з кожным дэлегатам ці госцем. Напачатку рэгістрацыі ён звярнуў увагу на незнаёмую дзяўчыну гадоў дваццаці і падышоў да яе. "Пачынаю размаўляць: як вы, што вы, адкуль даведаліся пра з'езд БХД... Глядзіць на мяне, быццам на іншапланетніка. Бачу — не разумее па-беларуску. Ага. — А кто вас прігласіл? — А вот этот человек, — паказвае ў тэлефоне кантакт. — Сделать жівые відео с участнікамі съезда... — Прекрасно, — кажу. — А вы откуда? — Я с Украіны. — Героям слава. Ідёмте со мной. Анатоль, бяспека. Ветліва распытвае, фотае кантакт "таварыша з операддзела", тлумачыць дзяўчыне, што да чаго, а я ўжо краем вока фіксую сумятню ля століка рэгістрацыі гасцей. Зноў гучыць: "Жівое відео". На з'езд спрабуе ў якасці госця зарэгістравацца яшчэ адна дзяўчына. Тая ж гісторыя". Аб'яднаўчы з'езд БХД прайшоў у Беластоку 24-га кастрычніка. Старшынёй партыі, дарэчы, абралі Паўла Севярынца.

Views over time

05001K1.5K26 Oct 08:5611 Nov 21:341.6K26 Oct 08:56: 0 views11 Nov 21:34: 1,550 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Oct 2026, 08:560
11 Nov 2026, 21:341.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.