Аляксандр Вучыч прызнаў паразу на выбарах у Сербіі. Яго Сербская прагрэсіўная партыя губляе большасць у парламенце, а ўрад будзе сфарміраваны апазіцыйным рухам, які вырас са студэнцкіх пратэстаў. Датэрміновыя парламенцкія выбары прайшлі ў Сербіі 25-га кастрычніка. Ужо ўвечары гэтага дня Вучыч выступіў у штабе партыі і заявіў, што ўжо можна казаць пра перамогу апазіцыі. Паводле яго ацэнкі, "Студэнцкі спіс" атрымае ад 135 да 140 месцаў у Скупшчыне (так называецца сербскі парламент). А кааліцыя, якую ён узначальвае, — каля 105 месцаў. Афіцыйныя канчатковыя вынікі галасавання пакуль не абвешчаныя. Партыя, якую ўзначальваў Вучыч, кіравала Сербіяй цягам апошніх 14-ці гадоў. Палітык вядомы прарасійскімі поглядамі, ён сябраваў і з Лукашэнкам. Увечары і ўночы тысячы людзей выйшлі на вуліцы Бялграда і іншых гарадоў, каб адсвяткаваць перамогу апазіцыі.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
−10 24h
Reach per post (ERR)
16.9%1.4K avg views
Posting
22.4/day
last 8 hours ago
Reactions per 1K views
18.4
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 26 Oct 2026, 07:15 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.5K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.