Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Затрыманы ўладальнік буйной сеткі аўтахаўсаў Butikavto. Як стала вядома @nashaniva, у кампанію на гэтым тыдні прыходзілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Ператрусы прайшлі ў офісах па ўсёй краіне, а кіраўніцтва — у тым ліку і ўладальнік бізнесу Іван Лябейка з Іўя — затрыманае. Аўтахаўс Butikavto з'явіўся ў Іўі ў 2023 годзе. Сёння ў кампанію ўваходзяць 25 аб'ектаў у 18 гарадах, там працуе прыкладна 100 чалавек. То-бок, яна вырасла вельмі хутка. У 2025 годзе праз рахункі Butikavto прайшло 287 млн рублёў, а прыбытак за першае паўгоддзе 2026-га — 6,6 млн рублёў. Дакладныя прычыны візіту сілавікоў невядомыя. У кулуарах кажуць пра ўхіленне ад падаткаў.

  2. "Іх бы ў музей, як англічане везлі да сябе егіпецкія абеліскі". На трасе Гомель — Брэст дэмантуюць прыпынак з унікальнай мазаікай. Яе можна захаваць — але ўжо асобна ад прыпынку, які заменяць на стандартны, з прафіляванага ліста. Мазаіку на прыпынку "Хуснае" стварыў гомельскі мастак-манументаліст Валянцін Крылоў. Імаверна, гэта адбылося у 1970-я — 1980-я, але дакладнай даты няма. Прыпынак вычарпаў свой рэсурс працы, і таму яго стан вырашана больш не падтрымліваць. На тое, каб зняць з яго мазаіку ці хаця б яе кавалкі, ёсць літаральна пара тыдняў. У Threads шукаюць будаўнікоў-валанцёраў, якія маглі б заняцца гэтым.

  3. edited

    Праз закрытае неба над Расіяй 50 самалётаў розных авіякампаній сёлета садзіліся ў Мінску. Максімальная колькасць самалётаў, якія давялося прыняць за адну ноч, — сем. А на гэтым тыдні сталічны аэрапорт у якасці запаснога аэрадрома ўпершыню выкарыстаў кітайскі борт: https://euroradio.fm/praz-zakrytae-neba-nad-rasiyay-50-samalyotau-roznykh-aviyakampaniy-syoleta-sadzilisya-u-minsku Спасылка, якая працуе без VPN

  4. Ілан Маск прызнаў, што абмяжоўваў доступ Украіны да Starlink. Мільярдэр абвінаваціў Кіеў у парушэнні ўмоваў прадастаўлення паслуг. На думку Маска, Starlink нельга выкарыстоўваць "для адназначна наступальных удараў". Але ўкраінскія тэрміналы не працуюць на тэрыторыі Расіі, таму выкарыстоўваць іх для нанясення ўдараў на вялікія і сярэднія адлегласці ў прынцыпе немагчыма. Падрабязней: https://euroradio.fm/mask-pryznau-shto-abmyazhouvau-dostup-ukrainy-da-starlink Спасылка, якая працуе без VPN

  5. У Бабруйску па вуліцах ходзіць бусел. Спагадлівыя мясцовыя жыхары заклікаюць выратаваць птушку. Ахова прыроды ў курсе — але пакуль толькі назірае за сітуацыяй. Бусел у Беларусі ў канцы кастрычніка — справа незвычайная. Шмат хто з сяброў гэтай птушкі ўжо некалькі тыдняў "адпачывае" ў Егіпце і іншых цёплых краінах. Гэты ж бусел чамусьці не зляцеў у вырай, застаўся ў горадзе і зусім не баіцца людзей. Птушка выглядае змучанай, але прыродаахоўнікі ўсё ж проясць не карміць яе.

  6. Пачаўся запіс аўдыёверсіі кнігі Мікалая Статкевіча "І гэта ўсё ў табе", выдадзенай у Беластоку і недаступнай у папяровым выглядзе чытачам у Беларусі. Першы фрагмент ужо гатовы — яго запісаў менеджар стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow Аляксей Дзікавіцкі. Паслухаць гэты фрагмент цалкам можна ў "Фэйсбуку". А з наступнага тыдня фрагменты аўдыякнігі будуць публікавацца на ютуб-канале Статкевіча. “І гэта ўсё ў табе”. Чытайце ўрыўкі з кнігі турэмных эсэ Міколы Стататкевіча тут і цяпер

  7. Папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч працягвае другі сезон свайго праекта #IMBY. У ім ён расказвае пра 2000-я, і цяпер дайшоў да 2009-га года. Навагодняя дэвальвацыя рубля, Аляксандр Рыбак на "дарослым" Еўрабачанні, а Юра Дземідовіч — на дзіцячым, "Малочная вайна" з Расіяй, The Prodigy у Мінску (немагчыма паверыць!), а Лукашэнка сустракаецца з Папам Рымскім — і дарыць яму буквар на рускай мове. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=FNlRw7YtW1g

  8. Мінчук пераехаў у аграгарадок на 500 чалавек і адкрыў там салон прыгажосці. "На пазногці" і іншыя б'юці-працэдуры пайшлі ўсе — ад даяркі да палявода. Натхняльнікам праекта стаў Аляксей Карсюк. Мужчына пераехаў у Бярозкі, каб паспрабаваць размеранае вясковае жыццё. Спярша ён адкрыў тут пункт выдачы замоваў. Вяскоўцам такое спадабалася. "Прынялі максімальна добра. Бабулі нават хадзілі, усміхаліся і падміргвалі ў плане: "Тут нешта адкрываецца? Супер!", — расказвае прадпрымальнік. Але на гэтым ён не спыніўся. Месца і падавалася не самым перспектыўным для развіцця б'юці-індустрыі, але нэйл-майстар аказаўся ў Бярозках нарасхват. Загадчыца малочнатаварнай фермы "Бярозкі" Аксана Міхаленка прызнаецца: пра манікюру марыла даўно. "У жанчын мусяць быць пазногці, прычоска, добры абутак і сумачка. Каб выглядаць добра", — адзначае іншая мясцовая жыхарка, Іна Захаранка. Радыя б'юці-кабінету і мужчыны. Яны з задавальненнем адпраўляюць туды жонак — "каб зрабілі ўсё як мае быць".

  9. Беларуска з Брэста прывезла 17-гадовага сына на Дзень адкрытых дзвярэй у Акадэмію МУС. А пасля пахвалілася гэтым у Threads — чым вельмі здзівіла сваіх чытачоў. "Пазнаёміліся з курсантамі, пагутарылі і нам усё спадабалася, — піша Марына Салавей. — Так, гэта свядомы і абдуманы выбар". "Гэта той выпадак, калі ў бацькоў няма ні розуму, ні сумлення", — абураюцца ў каментарах. "Не забывайце расказваць, чым займаецца МУС апошнія гады. Каб рашэнне было да канца абдуманым". "Кажуць, у МУС ідуць тыя, у каго сярэдні бал пяць і ніжэй" — "Каб цяпер адправіць сына ў МУС, трэба, каб у некалькіх пакаленняў было ніжэй за пяцт балаў". "Чакаем серыю постаў пра тое, як Раман будзе адлічваць дні да заканчэння пяцігадовага кантракту, калі сутыкнецца з рэальнасцю працы ў органах".

  10. За ноч і раніцу расіяне ўдарылі адразу па чатырох гіпермаркетах сеткі "Эпіцэнтр": у Харкаве, Палтаве, Вінніцы і Запарожжы. На фота — разбураны "Эпіцэнтр" у Палтаве. Расія атакуе склады буйных украінскіх кампаній з пачатку жніўня. Яны б'юць не толькі па "Эпіцэнтрах", але і па інфраструктуры "Новай пошты", "Raben Украіна", Novus і іншых.

  11. На парламенцкіх выбарах у Сербіі — рэкордная яўка. Да 10-й гадзіны раніцы (то-бок праз тры гадзіны пасля пачатку галасавання) яна ўжо складала 20%. А ля выбарчых участкаў выстраіліся чэргі. Часткова гэта звязана з тым, што апазіцыйны "Студэнцкі спіс" заклікаў галасаваць раніцай, адразу па адкрыцці ўчасткаў. Якая інтрыга ў сёлетніх выбарах у сербскі парламент? Хітры план "шматвектарнага" Аляксандра Вучыча з "прэзідэнта ў прэм’еры" можа праваліцца!

  12. Беларускі брэнд AKVL рэкламуе худзі з дзяржаўным гербам Беларусі, зробленым са стразаў. І надпісам "RICH BELARUSIAN CLUB" на іншым баку. Гэта "патрыятызм", іронія ці проста прыкол?

  13. У Расіі загінуў Z-рэпер Міша Мавашы, які падтрымліваў вайну ва Украіне і збіраў гуманітарную дапамогу для расійскіх войскаў. Адны крыніцы пішуць пра неасцярожнае абыходжанне са зброяй, іншыя — пра самагубства. Міша Мавашы (сапраўднае імя — Міхаіл Ніц) пацярпеў у выніку агнястрэльнага ранення. Пасля стрэлу яго шпіталізавалі у варонежскую клініку "Электроніка". Але ў дактароў не атрымалася яго выратаваць. Акрамя музыкі, Міша Мавашы пазіцыянаваў сябе як расійскі нацыяналіст. У 2022 годзе ён заснаваў рух "Паўночны чалавек", які сярод сваіх мэтаў называе "кансалідацыю грамадзянаў на аснове славянскага этнасу" і "прасоўванне культуры рускіх і іншых славянскіх народаў".

  14. З Мінска ўпершыню выправіўся прамы рэйс у Бангкок. На момант публікацыі гэтай навіны пасажыры яшчэ ў паветры — ляцець-та 10 гадзінаў! У Мінскім аэрапорце вандроўнікаў праводзілі дзяўчаты ў нацыянальных тайскіх строях: https://euroradio.fm/z-minska-upershynyu-adpraviusya-pramy-reys-u-bangkok Спасылка, якая працуе без VPN

  15. edited

    Ігар Тур з пула Лукашэнкі прагаварыўся: 10 гадоў толькі і чуе, што Віцебшчыну трэба ратаваць. Прапагандыст сам разумее, што кажа? І хто вінаваты ў сітуацыі, хто гэта зрабіў?! Тым часам маладая дэканка журфака БДУ Лізавета Хмель лічыць, што студэнтам (і ўвогуле журналістам) не патрэбны штучны інтэлект. На "ўласным" аналагу ютуба, які стварылі для беларускай прапаганды, няма гледачоў. А Ягора Крыда правяраюць на "рэабілітацыю нацызму" праз цішотку з прынтом з фільма "Ідзі і глядзі"... За навінамі са свету медыяў сочыць "Клуб галоўных рэдактараў": Ігар Кулей, Вольга Лойка і Яўген Казарцаў. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=tGVFlRua7wo

  16. Новае расследаванне: за апошнія паўгода Расія і Беларусь здзейснілі больш за 50 гібрыдных атак у Еўропе. Найбольш — 9 выпадкаў — у Польшчы. Гібрыдная вайна прымае розныя формы: https://euroradio.fm/smi-za-poslednie-polgoda-rossiya-i-belarus-sovershili-bolee-50-gibridnykh-atak-v-evrope Спасылка, якая працуе без VPN

  17. Вокладка кнігі "Беспрацоўнае дрэва" Светы Бень і Ліны Хесэ прызнаная найлепшай за 2025 год. Так вырашыла журы сёлетняй прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Лаўрэатамі прэміі сталі ўласна Ліна Хесэ і дызайнер Ігар Юхневіч. Іх працу адзначылі "за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм". Прэмія імя Анемпадыстава адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак. Сёлета ў кароткі спіс увайшлі восем працаў. "Беспрацоўнае дрэва" — дзіцячая філасофская казка на беларускай мове. Гэта гісторыя дрэва, што вымушанае пакінуць парк, дзе ўсё жыццё "працавала дрэвам", і выправіцца ў падарожжа. З прыгодамі — цудоўнымі, небяспечнымі і нечаканымі. Кніга выйшла ў выдавецтве "Мяне няма".

  18. З пачатку ацяпляльнага сезона мінскія камунальнікі атрымалі 23016 скаргаў. Гэта ўсяго за 20 дзён — батарэі ў сталіцы пачалі цяплець 30-га верасня. Але ёсць і добрая навіна: летась такіх скаргаў было 35546. "Зніжэнне колькасці прэтэнзій сведчыць пра стабільную працу сістэмаў цеплазабеспячэння і якасную падрыхтоўку жылфонду да ацяпляльнага сезона", — лічаць чыноўнікі.

  19. 800 тысяч чалавек выйшлі ўчора на вулічныя акцыі ў Францыі. Мірныя пратэсты перараслі ў беспарадкі, паліцыя ўжыла слезацечны газ і затрымала амаль тысячу чалавек. Што стаіць за пратэстамі? Што так не задавальняе французаў? Спрабуем разабрацца ў рэпартажы з парыжскіх вуліц. "Мы больш не жывём у дэмакратыі": https://euroradio.fm/my-bolsh-ne-zhyvyom-u-demakratyi-repartazh-z-paryzha Спасылка, якая працуе без VPN

  20. “Вырасціў траўку тут мне?” Чытайце фрагмент з новай кнігі Максіма Знака! "Каланісты" — гэта зборнік кароткіх турэмных гісторый і працяг ягонай кнігі "Зэкамерон", які распавядае пра жыццё ў беларускай папраўчай калоніі. Кніга заснаваная на асабістым досведзе Максіма Знака. Яна адкрывае свет, які жыве паводле ўласных правілаў, рытуалаў і іерархіяў, поўны абсурду. З дазволу аўтара і выдавецтва, @euroradio публікуе фрагмент “Каланістаў”. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vyrasciu-trauku-tut-mne-chytayce-fragment-z-novay-knigi-maksima-znaka-kalanisty A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  21. Older posts