73 былыя палітвязні звярнулася да еўрапейскіх лідараў з адкрытым лістом. Яны просяць краіны ЕС, Вялікабрытанію, Швейцарыю і Нарвегію заняць больш актыўную пазіцыю ў пытанні вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. "Заклікаем вас прыкласці максімум намаганняў, каб пакласці гэтаму канец", — пішуць аўтары ліста (поўны тэкст). “Мы заклікаем Еўрапейскі саюз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перагаворныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую работу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Мінскам і ў любых размовах аб будучыні адносін з Беларуссю". Пры гэтым яны звяртаюць увагу на тое, што "вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Людзі, якія выходзяць на волю, не павінны [жыць] у вымушаным выгнанні без права вярнуцца, а тыя, хто застаецца, не павінны жыць пад пагрозай новага арышту". Пад зваротам падпісаліся Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, Марына Золатава і Людміла Чэкіна, Марфа Рабкова і Наста Лойка, Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна, Алана Гебрэмарыям і іншыя.