Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Мінчук пераехаў у аграгарадок на 500 чалавек і адкрыў там салон прыгажосці. "На пазногці" і іншыя б'юці-працэдуры пайшлі ўсе — ад даяркі да палявода. Натхняльнікам праекта стаў Аляксей Карсюк. Мужчына пераехаў у Бярозкі, каб паспрабаваць размеранае вясковае жыццё. Спярша ён адкрыў тут пункт выдачы замоваў. Вяскоўцам такое спадабалася. "Прынялі максімальна добра. Бабулі нават хадзілі, усміхаліся і падміргвалі ў плане: "Тут нешта адкрываецца? Супер!", — расказвае прадпрымальнік. Але на гэтым ён не спыніўся. Месца і падавалася не самым перспектыўным для развіцця б'юці-індустрыі, але нэйл-майстар аказаўся ў Бярозках нарасхват. Загадчыца малочнатаварнай фермы "Бярозкі" Аксана Міхаленка прызнаецца: пра манікюру марыла даўно. "У жанчын мусяць быць пазногці, прычоска, добры абутак і сумачка. Каб выглядаць добра", — адзначае іншая мясцовая жыхарка, Іна Захаранка. Радыя б'юці-кабінету і мужчыны. Яны з задавальненнем адпраўляюць туды жонак — "каб зрабілі ўсё як мае быць".

Views over time

05001K1.5K25 Oct 11:5811 Nov 21:341.4K25 Oct 11:58: 0 views11 Nov 21:34: 1,360 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Oct 2026, 11:580
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.