Беларуска з Брэста прывезла 17-гадовага сына на Дзень адкрытых дзвярэй у Акадэмію МУС. А пасля пахвалілася гэтым у Threads — чым вельмі здзівіла сваіх чытачоў. "Пазнаёміліся з курсантамі, пагутарылі і нам усё спадабалася, — піша Марына Салавей. — Так, гэта свядомы і абдуманы выбар". "Гэта той выпадак, калі ў бацькоў няма ні розуму, ні сумлення", — абураюцца ў каментарах. "Не забывайце расказваць, чым займаецца МУС апошнія гады. Каб рашэнне было да канца абдуманым". "Кажуць, у МУС ідуць тыя, у каго сярэдні бал пяць і ніжэй" — "Каб цяпер адправіць сына ў МУС, трэба, каб у некалькіх пакаленняў было ніжэй за пяцт балаў". "Чакаем серыю постаў пра тое, як Раман будзе адлічваць дні да заканчэння пяцігадовага кантракту, калі сутыкнецца з рэальнасцю працы ў органах".