Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Вокладка кнігі "Беспрацоўнае дрэва" Светы Бень і Ліны Хесэ прызнаная найлепшай за 2025 год. Так вырашыла журы сёлетняй прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Лаўрэатамі прэміі сталі ўласна Ліна Хесэ і дызайнер Ігар Юхневіч. Іх працу адзначылі "за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм". Прэмія імя Анемпадыстава адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак. Сёлета ў кароткі спіс увайшлі восем працаў. "Беспрацоўнае дрэва" — дзіцячая філасофская казка на беларускай мове. Гэта гісторыя дрэва, што вымушанае пакінуць парк, дзе ўсё жыццё "працавала дрэвам", і выправіцца ў падарожжа. З прыгодамі — цудоўнымі, небяспечнымі і нечаканымі. Кніга выйшла ў выдавецтве "Мяне няма".

Views over time

05001K1.5K25 Oct 07:4311 Nov 21:341.4K25 Oct 07:43: 0 views11 Nov 21:34: 1,350 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Oct 2026, 07:430
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.