"Іх бы ў музей, як англічане везлі да сябе егіпецкія абеліскі". На трасе Гомель — Брэст дэмантуюць прыпынак з унікальнай мазаікай. Яе можна захаваць — але ўжо асобна ад прыпынку, які заменяць на стандартны, з прафіляванага ліста. Мазаіку на прыпынку "Хуснае" стварыў гомельскі мастак-манументаліст Валянцін Крылоў. Імаверна, гэта адбылося у 1970-я — 1980-я, але дакладнай даты няма. Прыпынак вычарпаў свой рэсурс працы, і таму яго стан вырашана больш не падтрымліваць. На тое, каб зняць з яго мазаіку ці хаця б яе кавалкі, ёсць літаральна пара тыдняў. У Threads шукаюць будаўнікоў-валанцёраў, якія маглі б заняцца гэтым.