З пачатку ацяпляльнага сезона мінскія камунальнікі атрымалі 23016 скаргаў. Гэта ўсяго за 20 дзён — батарэі ў сталіцы пачалі цяплець 30-га верасня. Але ёсць і добрая навіна: летась такіх скаргаў было 35546. "Зніжэнне колькасці прэтэнзій сведчыць пра стабільную працу сістэмаў цеплазабеспячэння і якасную падрыхтоўку жылфонду да ацяпляльнага сезона", — лічаць чыноўнікі.