За ноч і раніцу расіяне ўдарылі адразу па чатырох гіпермаркетах сеткі "Эпіцэнтр": у Харкаве, Палтаве, Вінніцы і Запарожжы. На фота — разбураны "Эпіцэнтр" у Палтаве. Расія атакуе склады буйных украінскіх кампаній з пачатку жніўня. Яны б'юць не толькі па "Эпіцэнтрах", але і па інфраструктуры "Новай пошты", "Raben Украіна", Novus і іншых.