Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

У Расіі загінуў Z-рэпер Міша Мавашы, які падтрымліваў вайну ва Украіне і збіраў гуманітарную дапамогу для расійскіх войскаў. Адны крыніцы пішуць пра неасцярожнае абыходжанне са зброяй, іншыя — пра самагубства. Міша Мавашы (сапраўднае імя — Міхаіл Ніц) пацярпеў у выніку агнястрэльнага ранення. Пасля стрэлу яго шпіталізавалі у варонежскую клініку "Электроніка". Але ў дактароў не атрымалася яго выратаваць. Акрамя музыкі, Міша Мавашы пазіцыянаваў сябе як расійскі нацыяналіст. У 2022 годзе ён заснаваў рух "Паўночны чалавек", які сярод сваіх мэтаў называе "кансалідацыю грамадзянаў на аснове славянскага этнасу" і "прасоўванне культуры рускіх і іншых славянскіх народаў".

Views over time

05001K1.5K25 Oct 09:4211 Nov 21:341.4K25 Oct 09:42: 0 views11 Nov 21:34: 1,410 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Oct 2026, 09:420
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.