Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. У Беларусь ляціць прэзідэнт Манголіі. Гэта першы ў гісторыі візіт у Мінск кіраўніка мангольскай рэспублікі. 26 кастрычніка Ухнаагійн Хурэлсух правядзе перамовы з Лукашэнкам. Будзе абмяркоўвацца выкананне дамоўленасцяў, заключаных падчас паездкі беларускага кіраўніка ў Манголію 2 гады таму, а таксама бакі вызначаць кірунак далейшых сумесных дзеянняў.

  2. Беларус у Ірландыі зняў ютуб-серыял пра зомбі-апакаліпсіс. Частка сродкаў сабраныя з дапамогай краўдфандынгу. Беларускі кінематаграфіст Яўген Цітко эміграваў у Ірландую, дзе зняў праект сваёй мары. Распавядаем што за ён. Чытаць тут: https://euroradio.fm/belarus-u-irlandyi-znyau-yutub-seryyal-pra-zombi-apakalipsis-raspavyadaem-shto-za-yon A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  3. Парламентскія выбары у Сербіі: чаму план Вучыча з “прэзідэнта ў прэм’еры” можа праваліцца? 25 кастрычніка ў Сербіі пройдуць парламентскія выбары, і, падобна, упершыню за апошнія 14 гадоў іх выніку могуць стаць непрыемнымі для кіроўнай кааліцыі “Адзіная Сербія” і яе лідара — яшчэ нядаўняга прэзідэнта Аляксандра Вучыча. Чытаць тут: https://euroradio.fm/parlamentskiya-vybary-u-serbii-chamu-plan-vuchycha-z-prezidenta-u-premery-mozha-pravalicca A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  4. Французы зноў выйшлі на агульнанацыянальны пратэст. Каб пазбегнуць пагромаў, якія здарыліся ў краіне тыдзень таму, улады ўвялі абмежаванні. Па-першае, дазволены толькі акцыі, арганізаваныя прафсаюзамі. Па-другое, у многіх гарадах уведзены забароны ці абмежаванні на зборы. Па-трэцяе, змяняюцца раней зацверджаныя маршруты маршаў — у Парыжы такі крок уладаў аспрэчвалі ў судзе. У Ліоне сілавікі разагналі некалькі дзясятаў чалавек ля мясцовага ўніверсітэта. Праз усё гэта ў кіраўніцтва краіны ляцяць абвінавачванні ў аўтарытарных замашках. Да таго ж, мяркуюць левыя, улады такімі дзеяннямі "спрыяюць дэзарганізацыі шэсцяў" і "сеюць блытаніну, то бок — паніку". "Мы больш не жывём у дэмакратыі": рэпартаж з Парыжа

  5. Пакаленне турбулентных часоў: рэцэнзія на фільм “Дзвіж” У Польшчы адбыўся прэм’ерны паказ “Дзвіжа” — дакументальнага фільма пра міжнародную супольнасць фанатаў музыкі Макса Каржа. Кінааглядальнік @euroradio Тарас Тарналіцкі з’ездзіў на прэм’еру стужкі і расказвае, чаму фільм пра супольнасць шматтысячнай арміі фанатаў Каржа аказаўся люстэркам пакалення, якое спрабуе адказаць на складаныя выпрабаванні сённяшняга часу. Чытаць тут: https://euroradio.fm/pakalenne-turbulentnykh-chasou-recenziya-na-film-dzvizh A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  6. Пагроза запуску балістычных ракет з Беларусі: як будзе рэагаваць Украіна? Ваенны эксперт Аляксандр Каваленка лічыць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі балістычных ракет для ўдараў па Украіне выглядае цалкам рэалістычным сцэнарыем. Падрабязней: https://euroradio.fm/pagroza-zapuska-balistychnykh-raket-z-belarusi-yak-budze-reagavac-ukraina Спасылка, якая працуе без VPN

  7. Заўтра у Еўропе перавядуць гадзіннікі (а ў Беларусі — не). У нядзелю ў 3:00 стрэлкі гадзінніка неабходна будзе перавесці на гадзіну назад — на 2:00. Ноч стане на гадзіну даўжэйшай. Такім чынам, пасля пераводу гадзіннікаў розніца ў часе паміж Беларуссю і Польшчай складзе 2 гадзіны, а паміж Беларуссю і Літвой — 1 гадзіну. На летні час Еўропа вернецца толькі ў сакавіку. Наступны раз стрэлкі гадзінніка перавядуць у ноч з 27 на 28 сакавіка.

  8. “Страх можна ператварыць у творчасць”. Як ананімнасць уплывае на працэсы ў беллітаратуры? @euroradio паразмаўляла з пісьменнікам і сузаснавальнікам выдавецтваў “Мяне няма” і “Лысы Чэрап” Паўлам Анціпавым пра феномен ананімнасці ў літаратуры і пра тое, якім чынам ён адбіваецца на аўтарах і чытачах. Чытаць тут: https://euroradio.fm/strakh-mozhna-peratvaryc-u-tvorchasc-yak-ananimnasc-uplyvae-na-pracesy-u-bellitaratury А тут — без VPN

  9. Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Віталь “Вітушка” Трыгубаў. Яго не стала 19 кастрычніка падчас выканання баявой задачы. Паводле пабрацімаў, у сваім апошнім баі Віталь прыкрыў сабой байцоў батальёна Hatred. Трыгубаў быў сябрам і сакратаром “Маладога Фронту”, ваяваў у падраздзяленнях “Волат” і “Тэрор”. У лютым 2022 года ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія рушылі бараніць Кіеў. Развітанне з Віталём адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве.

  10. Нястрымная весялосць. Кобрынская раёнка паказала навабранцаў у ваенкамаце. Ці выклікае ў прызыўнікоў служба ў войску радасць? Выразы іх твараў кажуць самі за сябе.

  11. Без намёкаў. Як каралеўскія сем’і распадаліся праз палітычныя амбіцыі. Калі муж і жонка станавіліся апазіцыйнымі адно да аднаго? Гэта рубрыка “Без намёкаў” — мы расказваем цікавыя факты з гісторыі. І ўсе супадзенні, вядома ж, выпадковыя. Чытайце тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-karaleuskiya-semi-raspadalisya-praz-palitychnyya-ambicyi Тут можна прачытаць без VPN

  12. Сенатары ЗША могуць заблакаваць прызначэнне Джона Коўла на новую пасаду. Прычына — праблемы са спадарожнікавай сувяззю ва ўкраінскай арміі. Рэспубліканцы і дэмакраты папярэдзілі Белы дом: кандыдатуры Трампа могуць не атрымаць ухвалення, пакуль украінскім вайскоўцам не адновяць паўнавартасны доступ да сувязі, паведамляе The New York Times. Гаворка пра перабоі ў сетцы Starshield кампаніі SpaceX. Яны ўскладняюць кіраванне дронамі і перахоп расійскіх беспілотнікаў. Хто і чаму абмежаваў сувязь, пакуль невядома. Сярод кандыдатаў — спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл. Трамп прапанаваў прызначыць яго спецпасланнікам па справах закладнікаў у рангу амбасадара. Раней Коўл удзельнічаў у перамовах, пасля якіх вызвалілі больш за 500 беларускіх палітвязняў.

  13. У ЗША прадаюць бункер часоў халоднай вайны — з дзвюма кухнямі і спальнямі. Кошт — $1,6 млн. Былы ракетны комплекс у Канзасе пераабсталявалі пад жыллё. У двухпавярховым цэнтры кіравання пускамі ўладкавалі 204 квадратныя метры жылой прасторы: дзве спальні, дзве кухні і два санвузлы. Ёсць сучасная бытавая тэхніка, пральная і сушыльная машыны. Каб трапіць уcярэдіну, трэба спусціцца па металічнай лесвіцы, прайсці 12-метровы тунэль і мінуць дзве выбухаахоўныя дзверы вагой па тры тоны.

  14. На мяжы Латвіі і Беларусі — новы ўсплёск міграцыйнай актыўнасці. За 23 кастрычніка латвійскія памежнікі зафіксавалі 50 спробаў незаконнага перасячэння мяжы. Гэта найбольшы сутачны паказчык за апошнія два тыдні. Ад пачатку кастрычніка на гэтым участку спынілі 696 спробаў, а з пачатку года — амаль 12,4 тысячы. Гэта на 12,8% больш, чым за аналагічны перыяд летась.

  15. Грошы на пахаванне беларуса Сяргея Пархаця сабралі за тры дні! Агульная сума збора складала 30 тысяч злотых. Сяргей Пархаць (Ян Памедор Рэуцкі) быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Гэта буйнейшая онлайн-суполка беларусаў за мяжой, яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз яе беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго.

  16. Дапамог жонцы Пазняка: беларускі комік выступіў у Польшчы перад 4 000 гледачоў! @euroradio пагутарыла з ім пра першы выступ на арэне, а таксама пра тое, як увогуле туды трапіў і пры чым тут жонка Пазняка. Чытаць тут: https://euroradio.fm/dapamog-zhoncy-paznyaka-belaruski-komik-vystupiu-u-polshchy-perad-4-000-gledachou A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  17. Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя сэнсы і падзеі 23 кастрычніка. https://youtu.be/PpEL9RenG1A

  18. edited

    Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 23 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:06 Разборкі на Белкамунмашы: чаму дысцыпліна важнейшая за лічбы 08:19 Навіны спорту 11:09 Навошта Лукашэнка зноў публічна ўзняў амерыканскую тэму 22:19 Навіны шоў-бізу 25:20 Чаму бацькоўства — не галоўнае прызначэнне мужчыны "Сэнсы дня": галоўныя падзеі дня ўсяго за 7 хвілін: https://youtu.be/PpEL9RenG1A

  19. edited

    Што рабіць, каб людзі выходзілі на волю: мяняць стратэгію ці стаяць за ціск далей? Збліжэнне пазіцый Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна зноўку падняло пытанне, ці не надышоў час для беларускіх дэмакратычных сілаў мяняць падыходы і стратэгію. Распыталі пра гэта экспертаў. Чытаць тут: https://euroradio.fm/shto-rabic-kab-lyudzi-vykhodzili-na-volyu-myanyac-strategiyu-ci-stayac-za-cisk-daley A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  20. Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп дамовілася аб спыненні агню паміж Расіяй і Украінай у горадзе Алешкі. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Белага дома, рэжым спынення агню пачне дзейнічаць 29 кастрычніка. Падчас спынення агню ў горад будзе дастаўлена гуманітарная дапамога, таксама будзе праведзена падрыхтоўка да эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва праз бяспечны калідор. Алешкі размешчаны на поўдні Украіны. Да вайны ў горадзе пражывала каля 24 000 чалавек. Людзі і сабакі ядуць вінаград: як выжываюць акупаваныя Алешкі, куды з мая не завозяць ежу?

  21. Older posts