Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.5/day last 25 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу: куды мы кацімся? Стрым з палітычным аглядальнікам, Юрыем Дракахрустам Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Ва Украіне, напрыклад, лічаць, што за гэтым стаяць расіяне. І правакацыя гэтая на тыдні была не адзінай. Невядомы даслаў ліст з пагрозамі вядомаму журналісту Аляксандру Класкоўскаму. І параіў “павесіцца самому”. Спланаваная атака на незалежныя СМІ, якая цягнецца як мінімум з вясны, выходзіць на новы ўзровень. Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы, і якая ў той правакацыі была мэта? Адкуль рыхтуецца чарговы напад на беларускіх незалежных журналістаў? Калі можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа і чаго чакаць беларускім палітвязням у выпадку пашырэння паўнамоцтваў Коўла на Расію? Абмяркоўваем гэта з даследчыкам Цэнтра новых ідэй Юрыем Дракахрустам: https://www.youtube.com/watch?v=3LSZIGgjzFU

  2. Вайна і бізнес: ці дапаможа зняцце санкцый спыніць саўдзел Лукашэнкі ў вайне? Стрым з прадстаўніком ініцыятывы БЕЛПОЛ Уладзімірам Жыгарам Сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на расійскую "машыну вайны". Але думка пра зняццё санкцый з Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў робіцца ўсё больш папулярнай. У ініцыятыве BELPOL жа лічаць, што любыя палёгкі адкрыюць дадатковыя магчымасці для аматараў зарабляць на крыві. Якіх маштабаў дасягнула супраца беларускіх прадпрыемстваў з расійскім ваенпрамам? Ці існуе верагоднасць, што паступова санкцыі пачнуць здымаць і з Расіі, і з Беларусі, але без патрабаванняў аб спыненні рэпрэсій і дэмакратычных пераменаў? Што стала нагодай для актывізацыі лукашэнкаўскіх спецслужбаў і як сябе паводзіць у выпадку спробы вас завербаваць? Распытваем прадстаўніка BELPOL Уладзіміра Жыгара: https://www.youtube.com/watch?v=x8Ap3629zms

  3. На прэм'еру ў Купалаўскі тэатр запрасілі блогераў — яны рассыпаліся ва ўдзячнасцях. Водгукі "звычайных" гледачоў былі нашмат больш стрыманымі, а той-сёй дык і ўвогуле сыйшоў пасля першага акта "Сэрца на далоні". Спектакль па рамане Івана Шамякіна паставіў мастацкі кіраўнік тэатра, расіянін Дзмітрый Акімаў. Дзея адбываецца ў мінімалістычнай дэкарацыі. Для новай пастаноўкі ў зале павесілі вялікі экран, на які транслюецца тое, што адбываецца на сцэне. "Я ўпершыню бачу, каб негатыўныя водгукі былі аргументаванымі і пераважалі над пазітыўнымі", — піша адна з глядачак. А іншая іранізуе над заказнымі постамі, у якіх расхвальваюць спектакль: "Прэм'ера спектакля паводле Шамякіна, усё вельмі спадабалася!👏 Рэжысёр — віртуозна, акцёры — філігранна, гук — гулка. Любімы момант — каньяк у буфеце, злавіла вайб Санкт-Пецярбурга. Да слёз рэкамендую! (Тэкст не рэдагаваць, інфармацыю ў дужках выдаліць, аплата прызначаецца праз 15 хвілін пасля публікацыі)"

  4. Дзярждэп ЗША пакінуў Беларусь сярод дзяржаваў, якія займаюцца гандлем людзьмі. Усяго ў свежым дакладзе налічылі 12 такіх краінаў. Між іншага, у дакуменце згаданыя ўкраінскія дзеці, якіх вывозяць у Беларусь з 2022 года: https://euroradio.fm/dzyarzhdep-zsha-pakinuu-belarus-syarod-dzyarzhavau-yakiya-zaymayucca-gandlem-lyudzmi Спасылка, якая працуе без VPN

  5. На "сямейным фота" з саміта краінаў СНД Пашыняна паставілі побач з Лукашэнкам. Хаця пасля выказванняў апошняга пра вайну ў Нагорным Карабаху паміж Беларуссю і Арменіяй ужо два гады працягваецца дыпламатычны канфлікт. А армянскі прэм'ер заяўляў, што пры Лукашэнку ніводная афіцыйная асоба з Ерэвана не прыедзе ў Мінск. Але не трэба шукаць у дзеяннях арганізатараў саміта схаваных сэнсаў. Палітыкаў для фота расставілі згодна з алфавітным спісам краінаў: спярша Азербайджан, пасля Арменія, далей Беларусь і ўсе астатнія.

  6. edited

    Нобелеўская лаўрэатка Наві Пілей мае шэраг выказванняў па Беларусі. Калі яна была Вярхоўнай прадстаўніцай ААН па правах чалавека, прайшлі выбары 2010-га, якія скончыліся масавымі затрыманнямі і збіццём дэманстрантаў. Праз некалькі дзён пасля падзей 19-га снежня 2010-га Пілей заявіла пра заклапочанасць "у сувязі з выкарыстаннем сілы ў дачыненні да мірных удзельнікаў дэманстрацыі, гвалтам і выкраданнем апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, іншымі формамі ціску на актывістаў няўрадавых арганізацыяў". У лютым 2011-га пасля прысуду актывістку Васілю Парфянкову Пілей заявіла, што "ўтрыманне пад вартай палітычных апанентаў, пераслед грамадзянскай супольнасці і запалохванне незалежных СМІ з'яўляецца сур'ёзным парушэннем правоў чалавека". Таксама яна патрабавала спыніць пераслед праваабаронцаў "Вясны" і Алеся Бяляцкага. Згадвала Беларусь Пілей і пасля. Дарэчы, ў 2012-м тагачасны кіраўнік МЗС Сяргей Мартынаў запрашаў камісарку ў краіну. Але яна так і не наведала Беларусь.

  7. edited

    Нобелеўская лаўрэатка Наві Пілэй была старшынёй міжнароднага трыбунала па генацыдзе ў Руандзе. На ім судзілі і прапагандыстаў — і каралі пажыццёвым зняволеннем. Як супрацоўнікі сумна вядомага "Свабоднага радыё тысячы пагоркаў" апынуліся на лаве падсудных: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-prapagandystau-prysudzili-da-pazhyccyovaga-znyavolennya Тут можна прачытаць без VPN

  8. Нобелеўскую прэмію міра атрымала Наві Пілэй — былая вярхоўная камісарка па правах чалавека ААН і старшыня міжнароднага трыбунала па генацыдзе ў Руандзе.

  9. Лаянка, абразы, пагрозы: ці дапушчальна такое для палітыкаў? Стрым з блогерам Аляксандрам Кныровічам На саміце СНД у Туркменістане Лукашэнка шкадуе пра тое, што з "садружнасці" вырашыла выйсці Малдова: "Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Мяркую, недальнабачнае". Нават крыху няёмка ад таго, як ён упускае з віду, што кіраўніцтва Малдовы выбіраюць якраз "простыя малдаване"... Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларускі калій для ЗША, разгаворлівага генпракурора і градус дыскусіі ў дэмакратычным руху. Там апошнім часам могуць і клоўнам абазваць, і паслаць куды падалей. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=CvHSYt-harI

  10. Пасля двух нападаў некаторыя школы ў Польшчы адмяняюць заняткі. А па чатах распаўсюджваюцца папярэджанні пра "Крывавую пятніцу". Ходзяць чуткі, быццам бы напады на школы звязаныя з анлайн-чэленджам: https://euroradio.fm/paslya-dvukh-napadau-na-vuchnyau-nekatoryya-shkoly-u-polshchy-admyanyayuc-zanyatki-9-kastrychnika Спасылка, якая працуе без VPN

  11. 📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч 14:00 — прадстаўнік БЕЛПОЛ Уладзімір Жыгар 15:00 — палітычны аглядальнік, публіцыст Юрый Дракахруст Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  12. Сёння назавуць імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра. Букмекеры, як звычайна, прымаюць стаўкі на гэта — і калі верыць іх прагнозам, Дональда Трампа няма сярод асноўных прэтэндэнтаў на ўзнагароду. Затое неблагія шанцы на "Нобеля" мае амерыканскамі горад Мінеапаліс, дзе сёлета адбыліся жорсткія аблавы на мігрантаў — у нас ёсць відэа пра гэта. Але на першым месцы ў букмекераў ідзе валанцёрская ініцыятыва Sudan's Emergency Response Rooms — сетка распаўсюду гуманітарнай дапамогі ў Судане, дзе з 2023-га працягваецца грамадзянская вайна. Таксама сярод найбольш верагодных пераможцаў называюць "Дактароў без межаў" і міжнародную арганізацыю абароны дзяцей Save the Children. Згадваюць і расійскую апазіцыянерку Юлію Навальную.

  13. edited

    У Святланы Ціханоўскай — двое новых дарадцаў. Юлія Міцкевіч будзе займацца пытаннямі інклюзіўнасці і раўнапраўя, а Станіслаў Салавей — пытаннямі аховы здароўя. Юлія Міцкевіч — праваабаронца, актывістка і гендарная экспертка. Сузаснавальніца FemGroup Belarus, займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці, правоў жанчын і ЛГБТК+, іншых уразлівых груп. Яна будзе кансультаваць Офіс Святланы Ціханоўскай у пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя, супрацьдзеяння дыскрымінацыі і гвалту. Станіслаў Салавей — акушэр-гінеколаг, займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здароўя. Ён будзе кансультаваць ОСЦ па пытаннях аховы здароўя, дапамагаць рыхтаваць палітычныя пазіцыі, аналітычныя матэрыялы і публічныя каментары. Адначасова каардынатарка ініцыятывы "Вольныя" Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК выконвала Юлія Міцкевіч, якая заняла гэтую пасаду пасля прызначэння Вольгі Зазулінскай кіраўніцай Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве.

  14. У Беларусь прыбываюць вайскоўцы з Расіі і іншых краінаў АДКБ. З 12 па 16 кастрычніка яны будуць удзельнічаць у вучэннях "Непарушнае братэрства 2026" і "Бар'ер 2026". У Мінабароны Беларусі сцвярджаюць, што "вучэнні маюць планавы характар ​​і не накіраваныя супраць трэціх краінаў". Падчас вучэнняў "Непарушнае братэрства 2026" будзе адпрацоўвацца падрыхтоўка і правядзенне міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ. А ўдзельнікі вучэнняў "Бар'ер 2026" адпрацуюць ліквідацыю крыніцаў біялагічных пагрозаў.

  15. edited

    Нацбанк упершыню рыхтуе да выпуску банкноту на пластыкавай аснове. У 2027 годзе ў спісе памятных грашовых знакаў з'явяцца палімерныя пяць рублёў, прысвечаныя гістарычнай спадчыне Беларусі. Дагэтуль усе "папяровыя" грошы ў Беларусі друкаваліся на адмысловай банкнотнай паперы з баваўнянага валакна. Каб купюры служылі даўжэй, асобныя наміналы дадаткова лакуюць. Напрыклад, 200 рублёў пакрываюць лакам з двух бакоў.

  16. 🔴 Гандаль палітвязнямі, шалёныя цэны на арэнду кватэр і бізнесмен, што працуе адначасова ў Польшчы і ў Крыме. Гэта "Сэнсы дня" — пра галоўныя падзеі ўсяго за сем хвілін. Глядзіце тут: https://youtu.be/KR3-0facswQ

  17. Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 8 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:04 Як успрымаць заявы Максіма Рыжанкова расійскі прапагандыстам? 12:02 Навіны спорту 14:46 Коўл будзе займацца расійскімі палітвязнямі. Як да гэтага ставяцца ва Украіне? 25:23 Навіны шоў-бізу 28:17 Беларусы пад абаронай ездзяць у Беларусь. Як гэта адаб’ецца на дыяспары?

  18. Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на пятніцу. Прагназуецца моцны парывісты вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы месцамі па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +10-16 градусаў.

  19. Украінскі беспілотнік ударыў па Омскім НПЗ. Гэта самы вялікі нафтаапрацоўны завод у Расіі. Жыхары Омска расказалі пра серыю выбухаў побач з нафтаперапрацоўчым заводам. "Там з труб дым. Чуваць было два выбухі", — перадае выданне Astra словы аднаго з іх. Омскі НПЗ размяшчаецца прыкладна за 2,5 тыс. км ад мяжы з Украінай.

  20. edited

    ChatGPT, Claude і Gemini недаступныя ў Беларусі. Якія "супер інтэлекты" замест іх прапануюць беларусам? @euroradio задало ШІ-мадэлям, якія працуюць у краіне, некалькі простых пытанняў, каб ацаніць, што яны гатовы расказваць беларусам: https://euroradio.fm/chatgpt-claude-i-gemini-nedastupnyya-u-belarusi-shto-zamest-ikh-prapanuyuc-belarusam?utm_source=telegram Тут можна прачытаць без VPN

  21. Older posts