Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі ў Беларусі на пятніцу. Прагназуецца моцны парывісты вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень магчымыя навальніцы. Уначы месцамі па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца моцны парывісты вецер да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +10-16 градусаў.