У Беларусь прыбываюць вайскоўцы з Расіі і іншых краінаў АДКБ. З 12 па 16 кастрычніка яны будуць удзельнічаць у вучэннях "Непарушнае братэрства 2026" і "Бар'ер 2026". У Мінабароны Беларусі сцвярджаюць, што "вучэнні маюць планавы характар і не накіраваныя супраць трэціх краінаў". Падчас вучэнняў "Непарушнае братэрства 2026" будзе адпрацоўвацца падрыхтоўка і правядзенне міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ. А ўдзельнікі вучэнняў "Бар'ер 2026" адпрацуюць ліквідацыю крыніцаў біялагічных пагрозаў.