Дональд Трамп забараняе ўсяму свету выкарыстоўваць тэрмін "штучны інтэлект". Тых, хто працягвае так казаць, прэзідэнт ЗША назваў "ворагамі". Ён настойвае на ўласным "больш дакладным" тэрміне — "супер інтэлект".
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Дональд Трамп забараняе ўсяму свету выкарыстоўваць тэрмін "штучны інтэлект". Тых, хто працягвае так казаць, прэзідэнт ЗША назваў "ворагамі". Ён настойвае на ўласным "больш дакладным" тэрміне — "супер інтэлект".
Кантроль і нежаданне ваяваць. Што з сябе ўяўляе сілавы блок Беларусі? @euroradio пагутарыла з незалежным даследчыкам Марлевым Варашчуком (імя зменена праз бяспеку) пра тое, чаму беларускія сілавікі не хочуць удзельнічаць у вайне ва Украіне, чаму ўплыў расіян на сілавікоў перабольшаны і каму Лукашэнка можа перадаць уладу ў краіне. "У апошнія гады можна заўважыць, што апаратная вага Вальфовіча істотна павялічылася. Напрыклад, яго намеснікам быў прызначаны генерал КДБ Аляксандр Невероўскі. Гэта можа сведчыць пра тое, што Рада бяспекі паступова набывае большую вагу ў адносінах да іншых сілавых органаў. У нас узнікае гіпотэза, што Лукашэнку патрэбны своеасаблівы буфер паміж ім і ўсімі сілавікамі. І Вальфовіч, магчыма, пачынае выконваць менавіта гэтую ролю". Чытайце цалкам тут: https://euroradio.fm/kantrol-i-nezhadanne-vayavac-shto-z-syabe-uyaulyae-silavy-blok-belarusi Тут можна прачытаць без VPN
Атака на дата-цэнтр "Яндэкса" парушыла працу карпаратыўных сістэм Т-Банка, Ozon, Wildberries і іншых расійскіх кампаній. Пра гэта піша @novaya_europe. Рост колькасці скаргаў на сэрвісы "Яндэкса" фіксуе і Downdetector. У акаўнтах кампаніі ў сацсетках карыстальнікі пішуць, што ў іх не працуюць "Яндэкс пошта" і Yandex Cloud. Пра непаладкі паведамілі таксама воблачныя сэрвісы "1С" і яшчэ шэраг кампаній.

Расіяне ўдарылі па двух аўтобусах у Краматорску. Загінулі 30 чалавек. Яшчэ 18 чалавек атрымалі траўмы. Пра гэта паведамляе @hromadske_ua са спасылкай на кіраўніцтва Данецкай вобласці. Пасля абстрэлу мясцовыя ўлады вырашылі спыніць працу грамадскага транспарту ў Краматорску і Славянску. У Данецкай абласной пракуратуры кажуць, што ўдар быў нанесены, верагодна, з дапамогай УМПБ Д-30 СН — гэта ўніфікаваны міжвідавы планерны боепрыпас калібру 30 сантыметраў.
150 школ не працавалі ў чацвер у Францыі праз пратэсты падлеткаў. Да школьнікаў на мітынгах далучаюцца і студэнты. Падлеткі незадаволеныя ўмовамі ў школах, студэнты — планамі ўраду замарозіць льготы на жытло і павысіць кошт адукацыі для замежнікаў. Асноўныя пратэсты ў чацвер праходзяць у Парыжы — тысячы чалавек сабраліся на плошчы Бастыліі. Сярод іх агульных патрабаванняў — адстаўка прэзідэнта Эмануэля Макрона. Па апошнім даным, за некалькі дзён маштабных мітынгаў, якія ўжо некаторыя называюць пратэстам пакалення альфа і зумераў, былі затрыманыя 6600 чалавек. Каля 760 паліцэйскіх і 300 удзельнікаў акцый атрымалі раненні.
Невядомы пагражае журналісту Аляксандру Класкоўскаму. Ліст з пагрозай фізічнай расправы прыйшоў на пошту выдання "Позірк", дзе ён працуе. "Аўтар скарыстаўся сэрвісам Atomic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка. У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з'яў я таксама не збіраюся".
Беларускі бізнесовец працуе адначасова ў Польшчы і ў акупаваным Крыме — а так можна? Не, яму можа пагражаць вялізарны штраф і канфіскацыя актываў. @euroradio апублікавала расследаванне пра прадпрымальніка Дзмітрыя Чарненку — аказалася, што ён зарабляе шалёныя грошы ў Польшчы і Германіі ды адначасова ў Крыме, пры гэтым мае яшчэ і польскі пашпарт. Кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў магчымыя юрыдычныя наступствы такога сядзення да двух крэслах. "Фізічныя і юрыдычныя асобы з Еўрасаюза здзяйсняюць прамое правапарушэнне, ажыццяўляючы гаспадарчую дзейнасць у Крыме. У ЕС дзейнічае спецыяльны комплекс "крымскіх санкцый", які блакуе эканамічнае ўзаемадзеянне рэзідэнтаў ЕС з гэтым акупаваным Расіяй рэгіёнам", — кажа Латушка і дадае, што абмежаванні абавязковыя для грамадзян ці юрасоб краін ЕС, а таксама любога бізнесу, які вядзецца поўнасцю або часткова на тэрыторыі ЕС. "У ЕС прынятая дырэктыва аб крыміналізацыі парушэння і абыходу санкцый. Для фізічных асоб парушэнні пагражаюць крымінальнай адказнасцю і буйнымі персанальнымі штрафамі. Для юрыдычных асоб акрамя штрафаў, таксама прадугледжаны канфіскацыя даходаў і актываў, атрыманых ад незаконных здзелак, ануляванне ліцэнзій". Сістэматычныя парушэнні могуць увогуле прывесці для таго, што чалавек ці кампанія трапяць пад еўрапейскія санкцыі.
"Раней бачыў святло і цень, цяпер ужо і гэтага няма". 71-гадовы палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова страціў зрок у калоніі. Арэшку трымаюць у івацэвіцкай калоніі №22. Адміністрацыя калоніі прапаноўвала яму адправіцца этапам у шпіталь, але палітвязень адмовіўся — асцерагаецца, што можа не вытрымаць этапу. Праваабаронцы ўключылі Арэшку ў спіс 170 палітвязняў, асабліва ўразлівых з прычыны стану здароўя, і дамагаюцца яго найхутчэйшага вызвалення.
Як Трамп можа дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам? І ў колькі ЗША гэта абыдзецца? Якіх эканамічных праектаў і “плюшак” хоча дамагчыся Мінск ад Трампа, каб Лукашэнка пагадзіўся на сустрэчу з ім? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць на новых беспілотніках, якія “немагчыма перахапіць”? Чаму Гора не баіцца называць колькасць пакараных па палітычных артыкулах, але ніводнай лічбы не называе, расказваючы пра камісію па вяртанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае рэдактарка выдання “План Б”, эканамічная і палітычная аглядальніца Вольга Лойка: https://www.youtube.com/live/uGSpEWrGYSQ?si=aj1eqbWWkXBF2Jvi
Што не так з накіраваннем Коўла на “расійскі трэк”? Абмяркуем у эфіры! Як ва Украіне ставяцца да ініцыятывы Трампа вызваляць расійскіх палітвязняў, здымаючы санкцыі з Расіі? Ці варта асцерагацца, што Лукашэнка больш актыўна далучыцца да пуцінскай вайны супраць Украіны? Ці ёсць будучыня ў новай беларускай спецроты, пра фарміраванне якой распавёў Забуга? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр "BalaganOff" Рыкаў: https://www.youtube.com/live/jtjUO-YVPcU?si=aOFnjz1waJxXA6at
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала канадская пісьменніца Эн Карсан. Пісьменніца атрымала прэмію "за яе смелую і вынаходлівую творчасць, якая ў гульнявым дыялогу з класічнай традыцыяй стварыла новыя формы для сучаснай літаратуры". Карсан — аўтарка больш чым 18 кніг. На беларускую мову яе (пакуль!) не перакладалі. На рускай мове выходзіў яе раман у вершах "Аўтабіяграфія чырвонага" і кніга эсэ "Горка-салодкі Эрас". Дарэчы, яе раман "Аўтабіяграфія чырвонага" забаронены ў Расіі за так званую "ЛГБТ-прапаганду". Цалкам можна чакаць, што і ў Беларусі нобелеўская лаўрэатка трапіць у "чорныя спісы".
Атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты. Нацыянальная ідэя са Сцяпанам Пуцілам. Чаму быць “белай варонай” у асяроддзі рускамоўных аднагодкаў не страшна, як нас мяняе эміграцыя і як нам заставацца беларусамі насуперак усім выклікам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са стваральнікам праекта NEXTA Сцяпанам Пуцілам: https://youtu.be/HpNYTgQYHck?si=NKOZkHQs3SicgKN_
Ад міжнароднай абароны да грамадзянства: што змяняецца для беларусаў у Польшчы? Разбіраем з юрысткай. Як часта здараюцца адмовы ў наданні міжнароднай абароны і што рабіць у такім выпадку? Ці здолеюць палітыкі вырашыць пытанне з дакументамі для беларусаў? Як на рашэнні чыноўнікаў уплываюць вызваленні палітвязняў і паездкі ў Беларусь Пачобута? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская: https://www.youtube.com/live/qn3UsFs4yuM?si=rDPWfYNGz3SPyKhB

У гомельскай ВНУ "засвяцілі" фатаграфіі з сакрэтнага аб'екта. Ідэолагі хацелі паказаць бясплатную працу праца студэнтак-"актывістак" БелДУТ. На фотаздымках БелДУТ паказалі вынік працы студэнтак — роспіс сцен. На адным са здымкаў відаць шырокія вокны, за якімі стаяць жалезабетонныя каркасы на фоне хваёвага лесу. @flagshtok адзначае, што па вонкавым выглядзе гэта вельмі нагадвае будаўніцтва ваеннага гарадка сіл спецыяльных аперацый Беларусі.
"Палітычна-сілавы цэнтр". Што значыць прызначэнне гэбістаў у аблвыканкамы? У праграме "Сэнсы дня" на гэтае пытанне адказаў былы чыноўнік, спікер КР Арцём Брухан.
Амерыканскі інвестар хацеў бы ўкласціся ў расійскія газаправоды "Паўночны паток". У перамовах удзельнічае зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер, піша Ройтэрс са спасылкай на крыніцы. З расійскага боку да перамоваў прыцягнуты спецпрадстаўнік Пуціна Кірыл Дзмітрыеў. Ён і Кушнер сустракаліся ў Маскве і Нью-Ёрку. Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў, з якім размаўлялі Ройтэрс, сказаў, што з-за шматлікіх перашкод, у прыватнасці санкцый супраць "Паўночных патокаў", заключэнне пагаднення па газаправодах ў сярэднетэрміновай перспектыве малаверагодна. У Белым доме гэтую інфармацыю абвяргаюць.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 13:00 — легалізацыйная юрыстка Вольга Дабравольская 14:00 — стваральніх NEXTA Сцяпан Пуціла ў праграме "Ідэя Х" 15:00 — блогер BalaganOFF 16:00 — эканамічная аглядальніца Вольга Лойка Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!
Літва накіравала армію да Калінінградскай вобласці пасля ЧЗ на беларуска-латвійскай мяжы. Як мінімум на некалькі тыдняў. Як кажа кіраўнік мінабароны Літвы Робертас Каўнас, ахова мяжы ўзмоцнена "у якасці прэвенцыі". Ён растлумачыў, што ёсць сігналы аб магчымым наплыве вялікай колькасці агрэсіўных замежнікаў з-за магчымай мабілізацыі ў Расіі. Рашэнне прынята па просьбе міністра ўнутраных спраў Марцінаса Кацялінаса. "Пасля інцыдэнту на мяжы Латвіі, з улікам агульнай сітуацыі з бяспекай у рэгіёне і сігналаў, што Расія можа аб'явіць мабілізацыю, мы прымаем дадатковыя прэвентыўныя меры", — напісаў Кацялінас.
Лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры назавуць сёння ў Стакгольме. Каго букмекеры называюць асноўнымі прэтэндэнтамі на прэстыжную ўзнагароду? Найбольш высокія шансы на перамогу даюць кітайскай авангардыстцы і папулярнаму японскаму пісьменніку. Падрабязней чытайце тут: https://euroradio.fm/kago-nazyvayuc-asnounymi-pretendentami-na-nobeleuskuyu-premiyu-pa-litaratury-u-2026-godze Гэтая спасылка працуе без VPN
🔴 Атака на латвійскую мяжу, гэбісты ў кожным выканкаме і колькасць палітычных прысудаў. Гэта "Сэнсы дня" на @euroradio — распавядаем пра самае галоўнае ўсяго за 7 хвілін: https://www.youtube.com/watch?v=zXJPUjhk49U