На "сямейным фота" з саміта краінаў СНД Пашыняна паставілі побач з Лукашэнкам. Хаця пасля выказванняў апошняга пра вайну ў Нагорным Карабаху паміж Беларуссю і Арменіяй ужо два гады працягваецца дыпламатычны канфлікт. А армянскі прэм'ер заяўляў, што пры Лукашэнку ніводная афіцыйная асоба з Ерэвана не прыедзе ў Мінск. Але не трэба шукаць у дзеяннях арганізатараў саміта схаваных сэнсаў. Палітыкаў для фота расставілі згодна з алфавітным спісам краінаў: спярша Азербайджан, пасля Арменія, далей Беларусь і ўсе астатнія.