Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу: куды мы кацімся? Стрым з палітычным аглядальнікам, Юрыем Дракахрустам Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Ва Украіне, напрыклад, лічаць, што за гэтым стаяць расіяне. І правакацыя гэтая на тыдні была не адзінай. Невядомы даслаў ліст з пагрозамі вядомаму журналісту Аляксандру Класкоўскаму. І параіў “павесіцца самому”. Спланаваная атака на незалежныя СМІ, якая цягнецца як мінімум з вясны, выходзіць на новы ўзровень. Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы, і якая ў той правакацыі была мэта? Адкуль рыхтуецца чарговы напад на беларускіх незалежных журналістаў? Калі можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа і чаго чакаць беларускім палітвязням у выпадку пашырэння паўнамоцтваў Коўла на Расію? Абмяркоўваем гэта з даследчыкам Цэнтра новых ідэй Юрыем Дракахрустам: https://www.youtube.com/watch?v=3LSZIGgjzFU