Вайна і бізнес: ці дапаможа зняцце санкцый спыніць саўдзел Лукашэнкі ў вайне? Стрым з прадстаўніком ініцыятывы БЕЛПОЛ Уладзімірам Жыгарам Сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на расійскую "машыну вайны". Але думка пра зняццё санкцый з Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў робіцца ўсё больш папулярнай. У ініцыятыве BELPOL жа лічаць, што любыя палёгкі адкрыюць дадатковыя магчымасці для аматараў зарабляць на крыві. Якіх маштабаў дасягнула супраца беларускіх прадпрыемстваў з расійскім ваенпрамам? Ці існуе верагоднасць, што паступова санкцыі пачнуць здымаць і з Расіі, і з Беларусі, але без патрабаванняў аб спыненні рэпрэсій і дэмакратычных пераменаў? Што стала нагодай для актывізацыі лукашэнкаўскіх спецслужбаў і як сябе паводзіць у выпадку спробы вас завербаваць? Распытваем прадстаўніка BELPOL Уладзіміра Жыгара: https://www.youtube.com/watch?v=x8Ap3629zms