Сёння назавуць імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра. Букмекеры, як звычайна, прымаюць стаўкі на гэта — і калі верыць іх прагнозам, Дональда Трампа няма сярод асноўных прэтэндэнтаў на ўзнагароду. Затое неблагія шанцы на "Нобеля" мае амерыканскамі горад Мінеапаліс, дзе сёлета адбыліся жорсткія аблавы на мігрантаў — у нас ёсць відэа пра гэта. Але на першым месцы ў букмекераў ідзе валанцёрская ініцыятыва Sudan's Emergency Response Rooms — сетка распаўсюду гуманітарнай дапамогі ў Судане, дзе з 2023-га працягваецца грамадзянская вайна. Таксама сярод найбольш верагодных пераможцаў называюць "Дактароў без межаў" і міжнародную арганізацыю абароны дзяцей Save the Children. Згадваюць і расійскую апазіцыянерку Юлію Навальную.