Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 35 minutes ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
edited
Беларусы плацяць мала падаткаў? Як бы не так! Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі з Аляксандрам Кныровічам
Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам.
Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А на дэсерт — сем прэтэнзій Кныровіча да Лукашэнкі і, калі паспеем, даследаванне Цэнтра новых ідэяў пра беларускія эліты, ад якога камяня на камяні не пакінуў Сяргей Чалы.
Глядзіце стрым тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=fxg9ar4ifF0
edited
Камісія па этыцы Каардынацыйнай рады заклікала дэлегатаў не пасылаць адно аднога на*уй. Нагодай стаў зварот Мікіты Семяненкі (Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”), якога ў "Чаце рэфарматараў і рэфарматарак" паслаў Іван Краўцоў (фракцыя "Наступ").
А Яўген Караулаў (тады фракцыя "Наступ", а цяпер пазафракцыйны дэлегат) паставіў Краўцову "сэрцайка".
Камісія па этыцы КР вывучыла сітуацыю і рэкамендавала Івану Краўцову і Яўгену Караулаву "ўстрымлівацца ад падобнага стылю камунікацыі". Таксама ім параілі прынесці прабачэнні заяўніку і дэлегату Мікалаю Казлову (фракцыя АГП).
Як піша ў звароце Семяненка, Краўцоў абвінаваціў дэмсілы ў “очковтирательстве”, а Казлова ў “грантовом трудоустройстве”. А на спробы разабрацца адказаў абразай.
"Лічу падобныя паводзіны праявай “русского мира” і недапушчальнымі ў публічнай камунікацыі дэлегатаў КР Беларусі", — піша ў сваёй заяве дэлегат ад Кааліцыі Латушка і Рух "За Свабоду".
edited
Беларусы за два дні сабралі для прытулку ў Бабруйску 165 тысяч рублёў. Гэта нават больш, чым было трэба, каб выкупіць зямлю, на якой стаяць вальеры з сабакамі.
Некалькі гадоў таму арганізацыя "Пяць свабодаў" купіла будынак кавярні і арганізавала там прытулак для жывёлаў. А для вальераў арандавала 36 сотак зямлі вакол будынка. Цяпер там жывуць каля 160 сабак.
Нядаўна зямлю, якая была ў арэндзе, выставілі на продаж. Прытулак мусіў вызваліць тэрыторыю да 2-га кастрычніка. Ці выкупіць участак, які ацанілі ў 105 тысяч рублёў. І цяпер на гэта ёсць сродкі!
А грошы звыш патрэбнай сумы плануюць накіраваць на добраўпарадкаванне тэрыторыі і паляпшэнне ўмоваў для сабак.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі):
12:00 — блогер Аляксандр Кныровіч
13:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі
14:00 — украінскі палітолаг Яўген Магда
17:00 — Вольга Лойка і Андрэй Махоўскі ў праграме "І што?"
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Беларускія банкі выпускаюць усё больш і больш пластыкавых картак. Сёння іх ужо 20,8 млн штук, рост за паўтара года — прыкладна на 1,5 млн.
Пры гэтым банкаматаў і інфакіёскаў паменела. А паралельна зменшылася і колькасць плацёжных тэрміналаў у гандлі. Можна зрабіць выснову, што жыхары краіны ўсё часцей выбіраюць для плацяжоў інтэрнэт-банкінг і мабільныя апкі. І ўсё радзей выкарыстоўваюць наяўныя грошы.
Кіроўца Bentley 146 разоў парушыў правілы дарожнага руху, але ў ДАІ вырашылі не забіраць у яго правы. Каб зрабіць гэта, пракуратуры давялося апратэстоўваць пастанову праз суд.
Улетку мужчына трапіў у аварыю: не прапусціў сустрэчны аўтамабіль, калі паварочваў налева. За гэта ДАІ Першамайскага раёна Мінска выпісала яму штраф — 765 рублёў.
Але падчас праверкі высветлілася, што гэта далёка не першы выпадак. Мінчука 146 разоў прыцягвалі за парушэнні ПДР. У тым ліку 125 разоў — за перавышэнне хуткасці. Таму пракуратура палічыла штраф занадта мяккай мерай і звярнулася ў суд.
У выніку кіроўцу пазбавілі правоў на тры месяцы.
Cпецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл можа прыехаць у Беларусь да канца года. Пра гэта расказаў міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў.
Паводле яго, на стале перамоваў з Лукашэнкам значна больш пытанняў, чым вызваленне палітвязняў "па нейкіх там слязлівых просьбах Еўрасаюза". У прыватнасці, абмяркоўваюцца пастаўкі калійных угнаенняў у ЗША.
Джон Коўл наведваў Мінск 15-га верасня. Гэта прывяло да вызвалення 25 палітвязняў, хаця сам спецпрадстаўнік Трампа намякаў на ў дзесяць разоў большую лічбу. Меркавалася, што перамовы працягнуцца ў сярэдзіне кастрычніка.
Беларусь і Кітай сутыкнуліся ў Казахстане. Пуцін абмежаваў вываз наяўных праз беларуска-расійскую мяжу. А для беларусаў паменела бяспечных краінаў.
Гэта “Сэнсы дня” — наша кароткае відэа з аналізам важных навінаў: https://youtu.be/k5_u7uYMS9k
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 1 кастрычніка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:09 Не быць як даўганосік: што рабіць дэмсілам, калі Варшава наладжвае адносіны з Мінскам
14:44 Навіны спорту
17:41 Ці можна перанесці беларускі досвед вызвалення палітвязняў на расійскі?
28:32 Навіны шоў-бізу
32:21 Як Літве паверыць Лукашэнку?
Чаго хоча зараз Польшча ад Беларусі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Ігар Тышкевіч.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/live/O8xdosT7uCk?si=teq1GAlf3EcMRmc3
Беларусь гатовая аднавіць вайсковыя каналы сувязі з NATO, калі краіны альянсу будуць гатовыя. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў:
Калі яны будуць гатовыя назад вярнуцца да нейкіх верыфікацый, да нейкіх ранніх папярэджанняў, перашкаджаць гэтаму не будзем, мы, вядома ж, на гэта пойдзем.
На яго думку, аднаўленне такіх механізмаў дапамагло б знізіць рызыку ваенных інцыдэнтаў і павысіць узаемную прадказальнасць. Рыжанкоў згодны нават на абмежаваныя меры ранняга папярэджання і верыфікацыі. Яны б дазволілі бакам лепш разумець дзеянні адзін аднаго і атрымліваць больш упэўненасці, што тыя ці іншыя крокі не накіраваныя непасрэдна супраць іх.
Пры гэтым кіраўнік беларускай дыпламатыі ўсклаў на заходнія краіны адказнасць за дэмантаж гэтых інструментаў. Рыжанкоў заявіў, быццам яны "імкнуліся пашырыць магчымасці прымянення ўзбраенняў і ўцягнуць больш дзяржаваў у выкарыстанне стратэгічных узбраенняў".
Ва Украіне завяршыўся суд над мужчынам, які ў абыход санкцый перадаў Беларусі праграмнае забеспячэнне для авіятрэнажора. Украінец цалкам прызнаў сваю віну і пайшоў на дамову з следствам.
Яму прызначылі два гады зняволення. Аднак суд вызваліў яго ад адбывання пакарання з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
Амаль 160 сабак у Бабруйску апынуліся пад пагрозай усыплення. Прытулак "Пяць свабод" павінен да 2 кастрычніка вызваліць арандаваную тэрыторыю, дзе знаходзяцца вальеры з жывёламі.
Зямлю выставілі на продаж. Прытулак спрабаваў вырашыць праблему праз суд, але прайграў. Пераехаць зоаабаронцы не могуць — на гэта няма грошай.
Цяпер яны спрабуюць сабраць 105 тысяч рублёў, каб выкупіць зямлю.
Расія застанецца пагрозай для Еўропы нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Нам не патрэбныя ваенныя базы ва ўсіх кутках свету. Нам трэба быць дастаткова моцнымі, каб стрымліваць Пуціна.
Паводле Сікорскага, Расія магла б мець эканоміку, супастаўную з амерыканскай, калі б укладала сродкі ў развіццё, а не ва ўзбраенне. Цяпер жа, адзначыў польскі міністр, расійская эканоміка саступае нават італьянскай.
Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны: нападу з якога боку ён чакае?
На гэтae ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітолаг i эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак.
https://www.youtube.com/watch?v=ugxKi4aD27Q
Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў?
Гэтае ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
https://www.youtube.com/watch?v=QR78X8t8zTQ
Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай?
На гэтae ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=O8xdosT7uCk
Штомесяц у мінскім грамадскім транспарце кантралёры выяўляюць каля 5-6 тысяч безбілетнікаў. Такія лічбы назваў генеральны дырэктар "Мінсктранса" Канстанцін Галалобаў.
Ён паведаміў, што ў кантрольнай службе "Мінсктранса" налічваецца каля 350 чалавек:
Штомесяц імі ў сталіцы выяўляецца ў сярэднім каля 5-6 тыс. пасажыраў, якія не аплацілі своечасова праезд у наземным грамадскім транспарце. Нагадаю, што штодня ў горадзе перавозіцца каля 1,2 мільёна пасажыраў.
Штраф за безбілетны праезд у Мінску складае 0,5 базавай велічыні. На сёння гэта 22,5 руб.
“Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда?
На гэтае ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=AT8nGUVrGFU
Надбаўку ў 960% за платную працэдуру ўстанавілі ў гродзенскай клініцы. Гэтым зацікавіліся ў МАРГ.
Пацыенты мусілі не толькі набываць дарагі прэпарат (400-500 руб.), але і даплочваць 280 рублёў за яго ўвядзенне ў выходныя і святочныя дні.