Беларусы за два дні сабралі для прытулку ў Бабруйску 165 тысяч рублёў. Гэта нават больш, чым было трэба, каб выкупіць зямлю, на якой стаяць вальеры з сабакамі. Некалькі гадоў таму арганізацыя "Пяць свабодаў" купіла будынак кавярні і арганізавала там прытулак для жывёлаў. А для вальераў арандавала 36 сотак зямлі вакол будынка. Цяпер там жывуць каля 160 сабак. Нядаўна зямлю, якая была ў арэндзе, выставілі на продаж. Прытулак мусіў вызваліць тэрыторыю да 2-га кастрычніка. Ці выкупіць участак, які ацанілі ў 105 тысяч рублёў. І цяпер на гэта ёсць сродкі! А грошы звыш патрэбнай сумы плануюць накіраваць на добраўпарадкаванне тэрыторыі і паляпшэнне ўмоваў для сабак.
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Subscribers
8.4K
−10 24h
Reach per post (ERR)
16.8%1.4K avg views
Posting
22.4/day
last 50 minutes ago
Reactions per 1K views
18.5
👍 ❤ 🤬
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 2 Oct 2026, 07:35 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:34 | 1.5K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.