Ва Украіне завяршыўся суд над мужчынам, які ў абыход санкцый перадаў Беларусі праграмнае забеспячэнне для авіятрэнажора. Украінец цалкам прызнаў сваю віну і пайшоў на дамову з следствам. Яму прызначылі два гады зняволення. Аднак суд вызваліў яго ад адбывання пакарання з выпрабавальным тэрмінам на два гады.