Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Subscribers8.4K −10 24h
Reach per post (ERR)16.8%1.4K avg views
Posting22.4/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views18.5👍 ❤ 🤬
Зранку 1 кастрычніка расіяне атакавалі дронам школу ў Саломенскім раёне Кіева. Гэта адбылося на пачатку заняткаў ва ўстанове.
У сховішчы школы падчас удару знаходзіліся больш за 100 вучняў і каля 60 работнікаў установы.
Пры атацы быў пашкоджаны фасад школы на ўзроўні трэцяга паверха, там успыхнуў пажар. Пацярпелых няма.
edited
Два дні запар дырэктар і настаўнікі віцебскай школы №18 апытвалі школьнікаў. Іх цікавіла, хто з навучэнцаў расказаў, што ў школе абвалілася тынкоўка, перадае тг-канал @vitebsk_info.
Пры інцыдэнт стала вядома 28 верасня. У двух кабінетах школы на трэцім паверсе абвалілася тынкоўка са столі, там утварыліся дзіркі. Відавочцы мяркуюць, што прычынай магло стаць зацяканне даху.
Інфармацыя трапіла ў мясцовыя паблікі. Пасля гэтага настаўнікі на чале з дырэктарам шукалі крыніцу "ўцечкі інфармацыі".
Дарэчы, будынак гэтай школы быў узведзены ў 1937 годзе.
Мінск знік у тумане. Так выглядае сталіца вачыма прамысловага альпініста.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):
12:00 — адвакат і эксперт у міграцыйных пытаннях Алесь Міхалевіч
13:00 — палітычны аналітык Ігар Тышкевіч
14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
15:00 — палітолаг і эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
З санкцыйнага спісу ЗША выключылі грамадзянку Беларусі Таццяну Пратаповіч. Такое рашэнне прыняло ўпраўленне кантролю за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША.
Пратаповіч трапіла пад санкцыі ў красавіку 2024 года як дырэктарка кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd. Уносячы яе ў "чорны спіс", Мінфін ЗША адзначаў, што кіпрская кампанія з'яўляецца часткай сеткі іракскай кампаніі Black Shield Company for General Trading, якая належыць прадпрымальнікам Саміру Райі і Махамаду Дэйры. Іх фірма займалася продажам зброі, набытай у тым ліку ў падсанкцыйнага беларускага вытворцы стралковай зброі "Кідма Тэк".
У рашэнні Мінфіна ЗША не называюцца прычыны, па якіх Пратаповіч выключылі з санкцыйных спісаў.
Сэнсы дня на @euroradio. За 7 хвілін мы з экспертамі раскажам вам пра самыя важныя падзеі 30 верасня.
У выпуску: Коўл зоймецца і расійскімі палітвязнямі, абнаўленне па справе ЕГУ, Вячорка пракаментаваў скандалы Ціханоўскага.
https://www.youtube.com/watch?v=0Aa3vNRmjIs
Важныя падзеі і сэнсы серады, 30 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:17 Ад шматвектарнасці — да вернасці Расіі. Што засталося ад палітыкі Лукашэнкі?
13:22 Навіны спорту
16:02 Ціханоўская просіць не спыняць ціск на рэжым. Што далей?
23:03 Навіны шоў-бізу
26:36 “Пытанне справядлівасці”. Удава беларускага ваяра змагаецца за выплаты і годнае стаўленне
"Сэнсы дня": глядзіце кароткае відэа пра важныя падзеі гэтай серады
“Пытанне справядлівасці”. Удава беларускага ваяра змагаецца за выплаты і годнае стаўленне. Не толькі да свайго мужа і да сябе, але і да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія загінулі, абараняючы Украіну, і да іх сем'яў.
"Якое права ўкраінская дзяржава мае вырашаць, што будзе з грашыма майго мужа? Яна яму не маці і не жонка. Я яго жонка": https://euroradio.fm/pytanne-spravyadlivasci-udava-belaruskaga-vayara-zmagaecca-za-vyplaty-i-godnae-staulenne
Спасылка, якая працуе без VPN
Радаслаў Сікорскі кажа пра "адлігу" і "пралескі", але іншыя польскія палітыкі кажуць іншае. І няма адчування, што Польшча гатовая зрабіць Лукашэнку шмат саступак.
"Калідор для двухбаковых магчымасцяў вельмі абмежаваны", — лічыць дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=EwS8oyWPyt8
Паміж Захадам і Беларуссю — не "пацяпленне", як кажа міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, а новая рэальнасць. Чаканні Захада змяніліся, лічыць экспертка ў палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова.
"У вас мама сядзіць у турме — і мы вам вельмі спачуваем. Але рабіць нічога не будзем, бо гэта для нас пытанне бяспекі".
Цалкам стрым са спадарыняй Касцюговай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=-yBvu9M4tJk
Беларускія палітвязні — аб'екты гандлю. Лукашэнка не пытаецца ў іх — ён іх прадае. І з гледзішча гандлю пытанне ў тым, што рабіць, калі скончацца ўсе санкцыі — а людзі яшчэ будуць заставацца за кратамі, лічыць экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава.
"Санкцый хопіць на ўсіх? Я не ўпэўненая", — кажа яна. Цалкам свежы стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=20K-UlDhq5A
"Мы за вызваленне людзей. І ў Беларусі, і ў Расіі, і па ўсім свеце. Але мы маем свой беларускі інтарэс". Першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка тлумачыць, чаму ўключэнне Расіі ў паўнамоцтвы спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла можа негатыўна адбіцца на працэсе вызвалення беларускіх палітвязняў.
Цалкам стрым з Вячоркам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ceJgRLWk2_0
У мінскіх кватэрах пачалі ўключаць ацяпленне. Пра гэта паведамляюць з Зялёнага Луга, Сухарава, Трактаразаводскага пасёлку і іншых мікрараёнаў.
Можа быць так, што ў адным доме батарэі ўжо цёплыя, а ў суседнім пакуль застануцца ледзянымі. Усё адбываецца паступова, чакайце.
У дзіцячых садках, школах, медычных установах Мінска ацяпляльны сезон стартаваў ужо 24-га верасня.
Унутрыпалітычны ўплыў вайскоўцаў у Беларусі стаў вельмі заўважным. Генерал Вальфовіч не вылазіць са СМІ, а генерала Муравейку (таксама вядомага рэзкімі медыйнымі заявамі) забралі ў Адміністрацыю прэзідэнта.
З чым гэта звязана? Распытваем пра гэта доктара палітычных навук Паўла Усава.
Цалкам свежы стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=UlVNQrjQ92c
edited
Паміж Варшавай і Мінскам назіраецца лёгкая адліга. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Ён згадаў Анджэя Пачобута і адносны спакой на беларуска-польскай мяжы — ні мігрантаў, ні паветраных шароў з кантрабандай: https://euroradio.fm/sikorski-adznachyu-lyogkuyu-adligu-u-adnosinakh-z-belarussyu
Спасылка, якая працуе без VPN
Мінчанка абурылася калідорам у 10-й лякарні ў Мінску. "Каля працэдурнага кабінета кардыялагічнага аддзялення... ніводнай лавачкі. Усё стаяць, трымаючыся за дошчачкі. Элементарнага чалавечага стаўлення да пацыентаў няма праз тое, што будынак стары?!", — наракае яна.
У кардыялогіі ляжыць шмат пацыентаў сталага веку, якім цяжка падоўгу стаяць у чарзе на працэдуры.
У каментарах тлумачаць, што цяжка хворых людзей прывозяць сюды на каталках. Часам важная кожная секунда, а "аб'язджаць лабірынт з лавачак парушае тэхніку бяспекі". То-бок, лавачкам там быць не паложана. А пацыенты могуць і пастаяць.
У ноч на 25 верасня ў ізраільскім горадзе Хайфа загінула 31‑гадовая беларуска Яніна Русінава. Яе мужа цяпер падазраюць у забойстве.
У жанчыны засталося двухмесячнае немаўля, якое бабуля і дзядуля спадзяюцца забраць у Беларусь: https://euroradio.fm/u-khayfe-zaginula-31-gadovaya-belaruska-yanina-u-yae-zastausya-dvukhmesyachny-syn
Спасылка, якая працуе без VPN
Беларусь перыядычна ўключае рэтранслятары для расійскіх дронаў. І перыядычна выключае. Гэта зафіксавалі ў памежнай службе Украіны.
Рэтранслятары выкарыстоўваюцца падчас расійскіх удараў па заходніх рэгіёнах Украіны. У тым ліку па ўкраінска-польскім памежжы: https://euroradio.fm/belarus-peryyadychna-uklyuchae-retranslyatary-dlya-rasiyskikh-dronau-pamezhnaya-sluzhba-ukrainy
Спасылка, якая працуе без VPN
Санкцыі, палітвязні і вайна: як яны падзялілі дэмсілы? І каго цяпер слухаць, за кім ісці? Стрым з палітолагам Андрэем Казакевічам
Выступаючы 29 верасня ў Еўрапарламенце, Святлана Ціханоўская ў чарговы раз заклікала захоўваць санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі: “Часам у нас узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам. Дыктатары ўспрымаюць толькі мову сілы. І дэмакратыі павінны быць гатовы паказаць зубы”.
А вось ЗША, выглядае на тое, вырашылі дзейнічаць іншым шляхам і дамаўляцца з дыктатарамі. Размова ідзе ўжо не толькі пра Лукашэнку, але і пра Пуціна. З ім Коўл будзе адыгрываць ужо адпрацаваны ў Мінску сцэнар: мяняць палітвязняў на санкцыі.
Ці надоўга ў існуючай геапалітычнай сітуацыі хопіць прынцыповасці ў Еўропы адносна рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна? Якія мэты хаваюцца за вызваленнем палітвязняў наўзамен на зняцце амерыканскіх санкцый? Санкцыі, палітвязні і вайна — хто мае рацыю ў спрэчцы Латушкі і Кавалеўскага (і ці мае рацыю хоць хто-небудзь)?
Задаем гэтыя пытанні дырэктару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэю Казакевічу: https://www.youtube.com/watch?v=EwS8oyWPyt8
У Румыніі прайшлі ператрусы за пастаўку санкцыйных тавараў у Беларусь. У справе фігуруюць восем падазраваных.
Восем месяцаў афармлялі дакументы на абсталяванне падвойнага прызначэння, якое можа выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах. Іх параўнальна хутка накрылі: https://euroradio.fm/u-rumynii-prayshli-peratrusy-za-pastauku-sankcyynykh-tavarau-u-belarus
Спасылка, якая працуе без VPN