Беларусь гатовая аднавіць вайсковыя каналы сувязі з NATO, калі краіны альянсу будуць гатовыя. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў: Калі яны будуць гатовыя назад вярнуцца да нейкіх верыфікацый, да нейкіх ранніх папярэджанняў, перашкаджаць гэтаму не будзем, мы, вядома ж, на гэта пойдзем. На яго думку, аднаўленне такіх механізмаў дапамагло б знізіць рызыку ваенных інцыдэнтаў і павысіць узаемную прадказальнасць. Рыжанкоў згодны нават на абмежаваныя меры ранняга папярэджання і верыфікацыі. Яны б дазволілі бакам лепш разумець дзеянні адзін аднаго і атрымліваць больш упэўненасці, што тыя ці іншыя крокі не накіраваныя непасрэдна супраць іх. Пры гэтым кіраўнік беларускай дыпламатыі ўсклаў на заходнія краіны адказнасць за дэмантаж гэтых інструментаў. Рыжанкоў заявіў, быццам яны "імкнуліся пашырыць магчымасці прымянення ўзбраенняў і ўцягнуць больш дзяржаваў у выкарыстанне стратэгічных узбраенняў".