Амаль 160 сабак у Бабруйску апынуліся пад пагрозай усыплення. Прытулак "Пяць свабод" павінен да 2 кастрычніка вызваліць арандаваную тэрыторыю, дзе знаходзяцца вальеры з жывёламі. Зямлю выставілі на продаж. Прытулак спрабаваў вырашыць праблему праз суд, але прайграў. Пераехаць зоаабаронцы не могуць — на гэта няма грошай. Цяпер яны спрабуюць сабраць 105 тысяч рублёў, каб выкупіць зямлю.