Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 45 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
edited

Камісія па этыцы Каардынацыйнай рады заклікала дэлегатаў не пасылаць адно аднога на*уй. Нагодай стаў зварот Мікіты Семяненкі (Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”), якога ў "Чаце рэфарматараў і рэфарматарак" паслаў Іван Краўцоў (фракцыя "Наступ"). А Яўген Караулаў (тады фракцыя "Наступ", а цяпер пазафракцыйны дэлегат) паставіў Краўцову "сэрцайка". Камісія па этыцы КР вывучыла сітуацыю і рэкамендавала Івану Краўцову і Яўгену Караулаву "ўстрымлівацца ад падобнага стылю камунікацыі". Таксама ім параілі прынесці прабачэнні заяўніку і дэлегату Мікалаю Казлову (фракцыя АГП). Як піша ў звароце Семяненка, Краўцоў абвінаваціў дэмсілы ў “очковтирательстве”, а Казлова ў “грантовом трудоустройстве”. А на спробы разабрацца адказаў абразай. "Лічу падобныя паводзіны праявай “русского мира” і недапушчальнымі ў публічнай камунікацыі дэлегатаў КР Беларусі", — піша ў сваёй заяве дэлегат ад Кааліцыі Латушка і Рух "За Свабоду".

Views over time

01K2K2 Oct 08:0911 Nov 21:341.9K2 Oct 08:09: 0 views11 Nov 21:34: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Oct 2026, 08:090
11 Nov 2026, 21:341.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)