Cпецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл можа прыехаць у Беларусь да канца года. Пра гэта расказаў міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў. Паводле яго, на стале перамоваў з Лукашэнкам значна больш пытанняў, чым вызваленне палітвязняў "па нейкіх там слязлівых просьбах Еўрасаюза". У прыватнасці, абмяркоўваюцца пастаўкі калійных угнаенняў у ЗША. Джон Коўл наведваў Мінск 15-га верасня. Гэта прывяло да вызвалення 25 палітвязняў, хаця сам спецпрадстаўнік Трампа намякаў на ў дзесяць разоў большую лічбу. Меркавалася, што перамовы працягнуцца ў сярэдзіне кастрычніка.