Беларусы плацяць мала падаткаў? Як бы не так! Абмяркоўваем важныя тэмы і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі з Аляксандрам Кныровічам Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам. Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А на дэсерт — сем прэтэнзій Кныровіча да Лукашэнкі і, калі паспеем, даследаванне Цэнтра новых ідэяў пра беларускія эліты, ад якога камяня на камяні не пакінуў Сяргей Чалы. Глядзіце стрым тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=fxg9ar4ifF0