Ці гатовы Кіеў прабачыць Лукашэнку дзеля спынення вайны? Эфір з Шэйтэльманам. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа дамагчыся спынення вайны ва Украіне легітымізуе Лукашэнку і для Украіны? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і як да такога пацяплення ў адносінах ставяцца ў Кіеве? Як на спробы Мінска наладзіць адносіны з краінамі ЕС уплываюць расійскія правакацыі і дыверсіі ў Еўропе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры @euroradio з паліттэхнолагам, пісьменнікам Міхаілам Шэйтэльманам: https://www.youtube.com/live/MAM_Wde5JsM?si=mObPIhOccYH87_kq
Еўрарадыё | Еврорадио ✔
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
-
-
Пра паркоўкі, арэнднае жыллё, калійную здзелку Трампа і крыўды Ціханоўскага. Эфір з Аляксандрам Кныровічам: https://www.youtube.com/live/XGn2TPERoKU?si=X0BhvfgigThTGqJG А яшчэ пагаворым тое, ці гатовы Кныровіч дзеля добрай справы ўзяць удзел у эратычнай фотасесіі.
-
Расіяне атакавалі дронамі дзве бальніцы ў Запарожжы. Агулам гэтай ноччу ва Украіну паляцелі 295 БПЛА. У Кіеве пад удар трапіў 16-павярховік у Пячэрскім раёне. Дрон пацэліў у будынак на вышыні 10-11-га паверхаў. У выніку атакі загінуў 14-гадовы хлопчык. Прынамсі сем жыхароў дома атрымалі раненні. У сваю чаргу ўкраінскія дроны атакавалі два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Растоўскай вобласці і Пермі. На абодвух заводах пачаліся пажары, Навашахцінскі НПЗ у Растоўскай вобласці спыніў працу
-
Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі стаў венчурным інвестарам. Пра новую працу Кірыл Руды паведаміў у сацсетках, заўважыла @zerkalo_io. Руды стаў партнёрам у BlueLake Ventures, якая працуе з 2022 года. Гэта венчурная кампанія спецыялізуецца на "тэхналогіях глыбокага ўзроўню" — напрыклад, рабатызацыі і ШІ. У 2013-2016 гадах Руды быў памочнікам Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, а ў 2014-2016 — яшчэ і кіраўніком эканамічнага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта. У 2016-2020 гадах Руды працаваў амбасадарам Беларусі ў Кітаі, а пасля сышоў у прыватны сектар.
-
Украінец, якога затрымалі за напад з нажом у польскім кляштары, мог мець разлад псіхікі. Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Боднар, піша @hromadske_ua. Мужчына жыве ў Германіі, а напярэдадні спрабаваў перасекчы мяжу з Польшчы ва Украіну, але яго не прапусцілі праз адсутнасць страхавання. Пасля затрымання мужчыну адправілі ў псіхіятрычны шпіталь, адзначае амбасадар. Паводле папярэдніх звестак, у нападзе няма нацыянальнай падставы. 24 верасня каля горада Яраслаў, што недалёка ад мяжы з Украінай, 31-гадовы мужчына здзейсніў напад з нажом на тэрыторыі жаночага кляштара бенедыктынскага абацтва. Адзін святар забіты, чацвёра (трое мужчын і адна жанчына) шпіталізаваныя?
-
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на пятніцу (час пазначаны беларускі): 12:00 — блогер і актывіст Аляксандр Кныровіч. 13:00 — паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман. 14:00 — медыямэнеджер, пісьменнік Аляксей Дзікавіцкі. 15:00 — рэжысёр Андрэй Кудзіненка. 16:00 — музыка Юрый Стыльскій і арганізатары яго паўночнаамерыканскага тура Надзея Нортан і Аляксей Лях. Рыхтуйце пытаннечкі да гасцей, а калі маеце такую магчымасць — падтрымайце нашую працу праз спонсарства на ютубе ці праз Patreon!
-
🔘 Новае вызваленне палітвязняў, падрабязнасці дыялогу Мінск-Варшава і ці варта дэмсілам пераглядзець пазіцыі па рэжыме. Гэта "Сэнсы дня" — агляд галоўнага за дзень усяго за 7 хвілін. Глядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=j8u0GZR0IH4
-
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
-
"Беларусы вельмі занепакоеныя магчымасцю ўцягвання ў вайну". Такую заяву падчас сустрэчы ў Council on Foreign Relations зрабіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, які на гэтым тыдні сустракаўся з беларускім калегам Максімам Рыжанковым у ААН. "Мы не раскрываем крыніцы, але іх шмат, пра тое, што Расія рыхтуе нешта маштабнае сёлета", — адзначыў Сікорскі. Пра занепакоенасць беларусаў міністр заявіў у адказ на пытанне пра магчымыя сцэнары расійскай правакацыі. Ён не ўдакладніў, ці мае на ўвазе беларусаў як народ, ці прадстаўнікоў рэжыма Лукашэнкі. Пасля сустрэчы з Рыжанковым у МЗС Польшчы паведамлялі, што сярод тэмаў абмеркавання была рэгіянальная бяспека.
-
Важныя падзеі і сэнсы чацвярга, 24 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:04 Як мусіць выглядаць дыялог Варшавы і Мінска 11:15 Навіны спорту 13:40 Ці варта дэмсілам змяніць рыторыку адносна рэжыму 24:32 Навіны шоў-бізу 27:32 Сустрэча Трампа і Сі — ці чакаць змены сусветнага парадку?
-
Без калію нічога не вырасце? І чаму беларускі мінерал такі важны для сусветнага рынку? Разбіраемся з экспертам, навошта сельскай гаспадарцы калій, ці сапраўды без яго можна страціць увесь ураджай і што змянілася для Беларусі пасля зняцця амерыканскіх санкцый. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-kaliyu-naogul-nichoga-ne-vyrasce-zapytalisya-u-eksperta-pa-selskay-gaspadarcy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
-
“Прыедзь — і выбачся”. Падатковы інспектар прапанаваў беларусу запісаць пакаяльнае відэа! Мужчыну выклікалі ў інспекцыю праз адміністрацыйнае парушэнне. Там сказалі, што можна абысціся папярэджаннем. Але ёсць умова: трэба на камеру прызнаць віну, раскаяцца і паабяцаць, што такое больш не паўторыцца. @euroradio разабралася, што вядома пра новую практыку і як паводзіць сябе, калі вам прапануюць такое ў дзяржоргане. Чытаць тут: https://euroradio.fm/pryedz-i-vybachsya-padatkovy-inspektar-prapanavau-belarusu-zapisac-pakayalnae-videa A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
-
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы сустрэліся на палях сесіі Генасамблеі ААН. Якія мэты сустрэчы? @euroradio абмеркавалa гэта з польскім журналістам і экспертам па ўсходняй Еўропе Міхалам Патоцкім. Тое, што цяпер адбываецца, — спроба пабудовы базавага даверу, якога пакуль няма. Чытаць тут: https://euroradio.fm/sproba-pabudovy-bazavaga-daveru-polski-zhurnalist-pra-sustrechu-sikorskaga-z-ryzhankovym A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
-
Банк Revolut другі раз за месяц паведамляе пра ўцечку даных. Адпаведнае паведамленне атрымалі кліенты з брокерскімі рахункамі. Як вынікае з ліста, хакеры ўзламалі інфраструктуру кампаніі DriveWealth, праз якую кліенты банка праводзяць угоды з амерыканскімі акцыямі. Інцыдэнт адбыўся 4-5 верасня. У рукі зламыснікаў маглі трапіць такія звесткі, як імя, email, тэлефон, паштовы адрас, грамадзянства, праца, узрост і пол кліентаў.
-
edited Здзелка Трампа і Лукашэнкі працуе? Палітычная аглядальніца Вольга Лойка пракаментавала @euroradio чарговае вызваленне палітвязняў.
-
edited Лукашэнка памілаваў 15 чалавек. Ягоная прэс-служба паведамляе, што "13 з іх былі асуджаныя па экстрэмісцкіх артыкулах". Перакладаючы на чалавечую мову: 13 з іх — палітвязні. Большасць памілаваных — жанчыны (10 чалавек).
-
Што можа быць далей на шляху пацяплення адносін паміж Польшчай і Беларуссю? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=LZx75_PxJDE
-
edited
Кіраўніцтва ЗША настойвае на трох неадкладных кроках для дээскалацыі расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта расказаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Штаты прапануюць спыніць абстрэлы энергетычнай інфраструктуры, аднавіць працу Чарнаморскага збожжавага калідора і правесці трохбаковую сустрэчу ЗША — Расія — Украіна. Як варыянты для правядзення такой сустрэчы прапануюцца Абу-Дабі або саміт G20 у Маямі ў снежні. Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок гатовы да любога фармату ўзаемадзеяння: "Мы адкрытыя — для любой краіны, любога фармату". Аднак ён выказаў сумнеў, што такія ж намеры мае Уладзімір Пуцін.
-
Суд ЕС адхіліў пазовы кіраўнікоў дзвюх беларускіх кампаній, якія спрабавадлі скасаваць санкцыі супраць іх. Гаворка ідзе пра холдынгі "БелаўтаМАЗ" і "БЕЛАЗ-холдынг". МАЗ і БелАЗ аспрэчвалі фактычнае атаясамліванне дзяржаўнай уласнасці з падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Але суд палічыў дастатковымі аргументы, на якія раней спасылаўся Савет ЕС. Пры ацэнцы ўлічвалася не толькі дзяржаўная форма ўласнасці прадпрыемстваў, але і іх значэнне для беларускай эканомікі, а таксама тое, што яны з'яўляюцца крыніцай фінансавых паступленняў для дзяржавы.
-
У 2026 годзе за парушэнне міграцыйнага заканадаўства ў Польшчы затрымалі 400 беларусаў. Пра гэта паведамляе выданне Rzeczpospolita са спасылкай на памежную службу краіны. Агулам польскія памежнікі ад студзеня да жніўня 2026 года выявілі 8,3 тысячы замежнікаў, якія былі ў Польшчы незаконна. Першае месца ў сёлетнім антырэйтынгу займаюць грамадзяне Украіны — 2,2 тысячы чалавек. Далей ідуць грамадзяне Калумбіі (1,4 тысячы), а замыкаюць тройку грамадзяне Грузіі (748 чалавек). Беларусы займаюць чацвёртае месца.
- Older posts