"Беларусы вельмі занепакоеныя магчымасцю ўцягвання ў вайну". Такую заяву падчас сустрэчы ў Council on Foreign Relations зрабіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, які на гэтым тыдні сустракаўся з беларускім калегам Максімам Рыжанковым у ААН. "Мы не раскрываем крыніцы, але іх шмат, пра тое, што Расія рыхтуе нешта маштабнае сёлета", — адзначыў Сікорскі. Пра занепакоенасць беларусаў міністр заявіў у адказ на пытанне пра магчымыя сцэнары расійскай правакацыі. Ён не ўдакладніў, ці мае на ўвазе беларусаў як народ, ці прадстаўнікоў рэжыма Лукашэнкі. Пасля сустрэчы з Рыжанковым у МЗС Польшчы паведамлялі, што сярод тэмаў абмеркавання была рэгіянальная бяспека.