Суд ЕС адхіліў пазовы кіраўнікоў дзвюх беларускіх кампаній, якія спрабавадлі скасаваць санкцыі супраць іх. Гаворка ідзе пра холдынгі "БелаўтаМАЗ" і "БЕЛАЗ-холдынг". МАЗ і БелАЗ аспрэчвалі фактычнае атаясамліванне дзяржаўнай уласнасці з падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Але суд палічыў дастатковымі аргументы, на якія раней спасылаўся Савет ЕС. Пры ацэнцы ўлічвалася не толькі дзяржаўная форма ўласнасці прадпрыемстваў, але і іх значэнне для беларускай эканомікі, а таксама тое, што яны з'яўляюцца крыніцай фінансавых паступленняў для дзяржавы.