Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 36 minutes ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 ❤ 🤬
  1. Якая місія дакументальных стужак, якія распавядаюць пра Беларусь? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае аўтар фільма "Лісты" Андрэй Куціла. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=_OQkivW7Zfw

  2. "Беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню!" У праграме "Ідэя Х" — даследчык Глеб Фіцнер. https://www.youtube.com/watch?v=u9fU7CMkSvo

  3. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. https://www.youtube.com/watch?v=adZ5IfZGn8I

  4. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа атрымаць беларускі калій прывядзе да змены стаўлення Літвы ды Латвіі да транзіту? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў. https://www.youtube.com/watch?v=sH7N12LkVz0

  5. Масква вырашыла распачаць маленькую пераможную вайну супраць іншай краіны і ўсталяваць там сваю марыянетачную ўладу. Спойлер: гэтага не адбылося. @euroradio згадвае гісторыю савецка-фінскай вайны 1939–1940 гадоў, якую не вельмі любіў згадваць СССР. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-malenkaya-peramozhnaya-specaperacyya-stala-peklam-dlya-maskvy A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN

  6. Ці сапраўды паміж ЗША і Лукашэнкам магчымая шмат разоў узгаданая “біг дзіл” і пастаўкі калію — яе пачатак? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў. https://www.youtube.com/watch?v=LZx75_PxJDE

  7. Сярэдні заробак у Беларусі знізіўся амаль на 37 рублёў за месяц. Пра гэта паведамляе Белстат. У жніўні ён склаў 3135,9 рубля да выплаты падаходнага падатку. Гэта на 36,9 рубля менш, чым у ліпені. У Мінску сярэдні заробак — 4032,8 рубля. Самыя нізкія паказчыкі сярод абласцей — у Віцебскай і Магілёўскай: менш за 2700 рублёў.

  8. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі. Што пра "Лісты" піша замежная прэса і кажуць звычайныя гледачы? Пра гэта і не толькі ў эфіры @euroradio адкажа аўтар фільма Андрэй Куціла. https://www.youtube.com/watch?v=_OQkivW7Zfw

  9. edited

    У Польшчы загарэлася станцыя Starlink. Улады не выключаюць дыверсію. Пажар адбыўся ўвечары 23 верасня ў Воля-Крабоўскай у Мазавецкім ваяводстве. Агонь патушылі, але былі пашкоджаныя размеркавальны шчыт і электрагенератар. Разглядаюцца дзве версіі — падпал і кароткае замыканне. Пра здарэнне паведамілі польскім спецслужбам. Станцыя забяспечвае спадарожнікавым інтэрнэтам значную частку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку Украіну.

  10. edited

    Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 11:00 — дакументаліст Андрэй Куціла 12:00 — палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў 13:00 — сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў 14:00 — гісторык Аляксандр Фрыдман 15:00 — даследчык Глеб Фіцнер у праграме "Ідэя Х" Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  11. Берлінскі аэрапорт Бранденбург часова спыняў працу праз невядомы беспілотнік. Пра гэта ў X паведаміў сэрвіс адсочвання палётаў у рэальным часе AirNav Radar. Паводле даных сэрвісу, з-за інцыдэнту адмянілі шэсць рэйсаў, яшчэ 193 рэйсы затрымаліся. Цяпер аэрапорт зноў працуе, выкананне палётаў аднавілася.

  12. edited

    "На ракеце, бл*". Менавіта так Уладзімір Зяленскі адказаў расійскім прапагандастам, якія ў Вашынгтоне атакавалі яго пытаннем "Калі ў Маскву?" Раней у Крамлі заяўлялі, што Пуцін гатовы да сустрэчы з Зяленскім, але толькі ў Маскве.

  13. Сэнсы дня на @euroradio. У выпуску: сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы, разбор калійнай здзелкі, турма за беларускую музыку. https://youtu.be/X-rBI_WhcFg

  14. Важныя падзеі і сэнсы серады, 23 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:18 Ці расквітнее cад польска-беларускіх адносін пасля сустрэчы Сікорскага з Рыжанковым? 13:42 Навіны спорту 16:15 Ці закрые беларускі калій патрэбы амерыканскага рынку? 29:05 Навіны шоў-бізу 32:23 Ці ведаў гусляр гурта “Стары Ольса”, што яго выратуе Джон Коўл Сэнсы дня: глядзіце нашае відэа пра важныя падзеі гэтай серады

  15. Днямі ў беларускіх медыя з'явіліся артыкулы пра тое, што ўлады праігнаравалі просьбы сваякоў Святланы Курс дапамагчы пахаваць яе на радзіме. Амбасада нібыта не звяртала ўвагі на звароты сям'і, а чыноўнікі былі катэгарычна супраць любой публічнай падзеі, звязанай з пісьменніцай. Муж Святланы, Сяргей, расказаў @euroradio, як насамрэч выглядала сітуацыя.: https://euroradio.fm/muzh-svyatlany-kurs-samae-galounae-shto-svetu-pakhavali-na-radzime Спасылка, якая працуе без VPN

  16. Беларускі калій для ЗША будзе даражэйшы за канадскі. І амерыканскім фермерам гэта не спадабаецца. На просьбу @euroradio эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі расказвае, як працуе сусветны рынак калійных угнаенняў і якія кантракты сёння заключае Беларусь: https://euroradio.fm/belaruski-kaliy-dlya-zsha-budze-darazheyshy-za-kanadski-makhouski-pra-lichby-kaliynay-zdzelki Спасылка, якая працуе без VPN

  17. За апошнія тыдні КДБ прыбраў са спісу "тэрарыстаў" 12 былых палітвязняў. Палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст лічыць гэта якасна новым дзеяннем. Але тут жа нагадвае (і папярэджвае), што да адлігі яшчэ вельмі далёка. Цалкам сённяшні стрым з Дракахрустам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=Q6UuNWO9x84

  18. Тым часам расіяне сёння цэлы дзень атакуюць Кіеў дронамі. Яны пацэлілі ў рынак побач з чыгуначным вакзалам і ў фармакалагічны завод "Дарніца". Таксама было пашкоджанае абсталяванне дата-цэнтраў. Частка абанентаў засталася без інтэрнэта: https://euroradio.fm/rasiyane-cely-dzen-atakuyuc-kieu-dronami-pacelili-u-rynak-i-farmakalagichny-zavod Спасылка, якая працуе без VPN

  19. Вядоўцы праграмы "Беларусь 2030" Вольга Лойка і Андрэй Махоўскі здзекуюцца з афіцыйнай статыстыкі. Дзяржаўныя сацыёлагі злоўжываюць лічбай, якая пасля серыяла "Як я сустрэў вашу маці" трапіла ў мем пра выдуманыя з галавы даныя. "Усё круціцца вакол 83%". Цалкам свежы выпуск "Беларусь 2030" глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=IACF2S-rpb4

  20. edited

    ⚡️ Украіна пагадзілася на поўнае, неадкладнае і безумоўнае спыненне агню і заклікае Расію зрабіць тое ж самае. Пра гэта вядзецца ў сумеснай заяве 51-й краіны-ўдзельніцы ААН, якую цытуе кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга. Расію заклікаюць спыніць агрэсію, пагадзіцца на спыненне агню і паўнавартасна прыняць удзел у перамовах дзеля справядлівага і трывалага міру. "Заклікаем Расію забяспечыць неадкладнае, бяспечнае і поўнае вяртанне ва Украіну ўсіх адвольна затрыманых, прымусова перамешчаных або дэпартаваных украінскіх грамадзянскіх асобаў, у тым ліку дзяцей", — таксама гаворыцца ў заяве.

  21. Older posts