Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі стаў венчурным інвестарам. Пра новую працу Кірыл Руды паведаміў у сацсетках, заўважыла @zerkalo_io. Руды стаў партнёрам у BlueLake Ventures, якая працуе з 2022 года. Гэта венчурная кампанія спецыялізуецца на "тэхналогіях глыбокага ўзроўню" — напрыклад, рабатызацыі і ШІ. У 2013-2016 гадах Руды быў памочнікам Лукашэнкі па эканамічных пытаннях, а ў 2014-2016 — яшчэ і кіраўніком эканамічнага ўпраўлення адміністрацыі прэзідэнта. У 2016-2020 гадах Руды працаваў амбасадарам Беларусі ў Кітаі, а пасля сышоў у прыватны сектар.