У 2026 годзе за парушэнне міграцыйнага заканадаўства ў Польшчы затрымалі 400 беларусаў. Пра гэта паведамляе выданне Rzeczpospolita са спасылкай на памежную службу краіны. Агулам польскія памежнікі ад студзеня да жніўня 2026 года выявілі 8,3 тысячы замежнікаў, якія былі ў Польшчы незаконна. Першае месца ў сёлетнім антырэйтынгу займаюць грамадзяне Украіны — 2,2 тысячы чалавек. Далей ідуць грамадзяне Калумбіі (1,4 тысячы), а замыкаюць тройку грамадзяне Грузіі (748 чалавек). Беларусы займаюць чацвёртае месца.