Украінец, якога затрымалі за напад з нажом у польскім кляштары, мог мець разлад псіхікі. Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Польшчы Васіль Боднар, піша @hromadske_ua. Мужчына жыве ў Германіі, а напярэдадні спрабаваў перасекчы мяжу з Польшчы ва Украіну, але яго не прапусцілі праз адсутнасць страхавання. Пасля затрымання мужчыну адправілі ў псіхіятрычны шпіталь, адзначае амбасадар. Паводле папярэдніх звестак, у нападзе няма нацыянальнай падставы. 24 верасня каля горада Яраслаў, што недалёка ад мяжы з Украінай, 31-гадовы мужчына здзейсніў напад з нажом на тэрыторыі жаночага кляштара бенедыктынскага абацтва. Адзін святар забіты, чацвёра (трое мужчын і адна жанчына) шпіталізаваныя?