Банк Revolut другі раз за месяц паведамляе пра ўцечку даных. Адпаведнае паведамленне атрымалі кліенты з брокерскімі рахункамі. Як вынікае з ліста, хакеры ўзламалі інфраструктуру кампаніі DriveWealth, праз якую кліенты банка праводзяць угоды з амерыканскімі акцыямі. Інцыдэнт адбыўся 4-5 верасня. У рукі зламыснікаў маглі трапіць такія звесткі, як імя, email, тэлефон, паштовы адрас, грамадзянства, праца, узрост і пол кліентаў.