Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.8%1.4K avg views
Posting 22.6/day last 20 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. Народныя спевы ў Беларусі сталі злачынствам. За іх можна атрымаць крымінальны тэрмін. Што не так з гэтай дзяржавай — і ці можна нешта выправіць? "Знішчыць гэта нерэальна. Яно застанецца, але настолькі пад плітнусам, што ўчуць і перадаць нашчадкам будзе цяжка", — мяркуе вызвалены палітвязень, гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў. Цалкам стрым з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=JC1vL9Ydk34

  2. "Пункт прызначэння" ў цэнтры Магілёва. З кузава грузавіка на дарогу вывалілася здаравеннае бервяно. Побач якраз стаяў легкавік. Яго нейкім цудам не зачапіла. Кіроўцу ЗІЛа пакаралі адміністратыўкай.

  3. Не толькі з Рыжанковым. На палях Генеральнай асамблеі ААН Радаслаў Сікорскі размаўляў і са Святланай Ціханоўскай. Прычым гэта адбылося двойчы: і да, і пасля таго, як міністр замежных справаў Польшчы сустрэўся са сваім беларускім калегам. "І ў панядзелак, і ў аўторак", — расказаў @euroradio кіраўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі. Сустрэча Сікорскага і Рыжанкова і магчымае пацяпленне беларуска-польскіх адносінаў сталі галоўнай тэмай 23-га верасня. "Польшча сустрэчай з міністрам замежных справаў Лукашэнкі дала вялізны крэдыт рэжыму, — лічыць кіраўнік НАУ Павел Латушка. — Ці дастаткова суб'ектыўны рэжым, каб скарыстацца гэтым крэдытам, — пытанне адкрытае. Але думаю, што парушэнне гэтага крэдыту стане апошнім для рэжыму ў тым сэнсе, што на гэтым будзе пастаўленая кропка ў пытанні яго суб'ектнасці і самастойнасці". Таксама Латушка нагадвае пра прынцып: "Нічога пра нас без нас". Як бачна, у выпадку з сустрэчай Сікорскага і Рыжанкова ён выконваецца.

  4. На вучэннях гомельскай тэрабароны з'явіліся жанчыны ў форме. "Флагшток" даведаўся, хто яны такія і што робяць сярод вайсковаабавязаных мужчын. Усіх аб'ядноўвае адна дэталь — пасада: https://euroradio.fm/na-vuchennyakh-gomelskay-terabarony-zyavilisya-zhanchyny-u-forme-flagshtok Спасылка, якая працуе без VPN

  5. "Адмовіцца ад таго, каб проста кідацца абвінавачаннямі". Дыпламат Валерый Кавалеўскі расказвае, што стаіць за сённяшняй сустрэчай міністраў замежных справаў Беларусі і Польшчы. Паводле яго, размова апынулася не пратакольнай, а вельмі змястоўнай. А мінулыя падобныя "адлігі", пасля якіх Лукашэнка нязменна вяртаўся да гвалту і рэпрэсій, навучылі Сікорскага не быць наіўным. Глядзіце тут: https://youtu.be/Kw0mA-lUeGU

  6. "Давайце пасадзім сад". МЗС Беларусі вырашыла пагуляць з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім у метафары — і намякнула на тое, што дыпламата чакаюць у Мінску: "Дыпламатыя пралесак" — гэта добры пачатак новага этапу. Але мы нацэленыя на ўраджай. Давайце пасадзім сад — ён патрабуе догляду штогод, а не раз на дзесяцігоддзе. Мінск гатовы прыняць [беларуска-польскія перамовы]". "Адліга" пачалася з сустрэчы Радаслава Сікорскага і яго беларускага калегі Максіма Рыжанкова на палях Генеральнай Асамблеі ААН. Пазней у Сікорскага запыталіся, ці азначае сустрэча нармалізацыю адносінаў з Беларуссю. Міністр адрэагаваў паэтычна: "Гэта як пралеска, якая можа расквітнець, калі надвор'е спрыяльнае".

  7. edited

    Ад беларускага калія ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца? Стрым з палітычным аглядальнікам Юрыем Дракахрустам На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. І гэта быў не проста жэст ветлівасці. Радаслаў Сікорскі анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. І дадаў, што адносіны Варшавы і Мінска гэта "пралеска, якая можа расквітнець, калі надвор'е спрыяльнае". А Дональд Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам беларускія калійныя ўгнаенні па “прыгожых коштах”. Першае судна з ўгнаеннямі прыбудзе ў Новы Арлеан у кастрычніку. Недзе ў той жа час, калі плануецца наступны візіт Джона Коўла ў Мінск. Супадзенне? Абмяркоўваем гэта ўсё з палітычным аглядальнікам, старшым дасьледчыкам Цэнтру новых ідэяй Юрыем Дракахрустам: https://www.youtube.com/watch?v=Q6UuNWO9x84

  8. Польшча спрабуе быць гнуткай і выціснуць максімум з сітуацыі, што ўжо склалася. Такое меркаванне пасля сустрэчы беларускага і польскага міністра замежных справаў выказаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман. "Зрабіць ужо наяўную пазіцыю працуючай": https://euroradio.fm/polshcha-rukhaecca-u-logicy-nashay-darozhnay-mapy-arcyom-shraybman Спасылка, якая працуе без VPN

  9. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? Стрым з гусляром Алесем Чумаковым Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта "Стары Ольса" і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро”. Алеся вызвалілі з-за кратаў 16-га верасня — і дэпартавалі ў Літву, адкуль ён пераехаў у Польшчу. Што прымушала музыку заставацца ў Беларусі, нават пад пагрозай затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд за "экстрэмізм" і асабліва фармулёўка віны? Абмяркоўваем гэта і іншае з гусляром, удзельнікам “Старога Ольсы” Алесем Чумаковым: https://www.youtube.com/watch?v=JC1vL9Ydk34

  10. Не толькі Лукашэнка мяняе вязняў на санкцыі. Сёння Ільхам Аліеў (на фота) памілаваў грамадзяніна Францыі Мартэна Раяна, прысуджанага ў Азербайджане да дзесяці гадоў зняволення па абвінавачанні ў шпіянажы. Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як Еўрасаюз зняў санкцыі з расійскіх алігархаў Усманава і Фрыдмана — а Францыя была адной з чатырох краінаў, якія гэта патрабавалі. Раян быў затрыманы ў снежні 2023 года. Па версіі следства, ён працаваў на французскую разведку. Акрамя яго, у Азербайджане адбывае 12-гадовы тэрмін французскі топ-менеджар кампаніі Saur Анас Дэраз, асуджаны па справе пра хабар. Пра яго памілаванне пакуль не паведамлялася.

  11. Амаль 100 гадоў таму ў СССР выйшаў першы фільм пра Кастуся Каліноўскага. Ён там атрымаўся сапраўдным беларускім супергероем: сімвалам народа, які гаворыць ад імя сялян, заклікае да свабоды і звяртаецца менавіта да Беларусі. Фінальны зварот рэвалюцыянера: “Чуеш, Беларусь!” — нагадвае дэвіз “Жыве Беларусь!”, актуальны і сёння. Расказвае кінакрытык Тарас Тарналіцкі: https://www.youtube.com/watch?v=YEBCpfC4RHY

  12. Брэсцкі чыноўнік заклікае забараніць імпартныя яблыкі. Маўляў, ураджай сёлета добры — хопіць сваіх. Раней чыноўнікі з Мінсельгасхарчу казалі, што змогуць напоўніць рынак беларускімі яблыкамі гады праз два: https://euroradio.fm/brescki-chynounik-zaklikae-zabaranic-impartnyya-yablyki Спасылка, якая працуе без VPN

  13. Бізнес ляціць, калі бацька ў Адміністрацыі прэзідэнта. Стрым з расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім Арганізацыя ідэалагічных святаў і канцэртаў — прыбытковая сфера з вялікай дзяржаўнай замовай. Расследавальнікі з @buroBY прааналізавалі вынікі тэндараў і знайшлі цікавую заканамернасць: перамагаць канкурэнтаў так проста, калі твой бацька працуе ў Адміністрацыі Лукашэнкі! Як "Саўндкафэ Прадакшн" Вадзіма Рашэцькі гадамі зарабляла мільёны долараў у Расіі і Беларусі? Куды яго спрытная сям'я інвестуе грошы, заробленыя на дзяржаўнай ідэалогіі? Размаўляем пра гэта з супрацоўнікамі "Бюро" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім: https://www.youtube.com/watch?v=6K_IsBgyAFc

  14. edited

    Карабель з першай партыяй беларускага хлорыстага калію, які прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку, ужо выправіўся ў дарогу — ці выправіцца бліжэйшымі днямі. Шлях судна з угнаеннямі з Усць-Лугі да Новага Арлеана, ад прычала да прычала, складае каля 30 сутак. Сам пераход праз акеан — без чакання і пагрузкі-разгрузкі — звычайна займае прыкладна 25 сутак. Расійскі порт Усць-Луга на гэты момант — бліжэйшы, праз які беларускія ўлады могуць пастаўляць калійныя ўгнаенні морам. У порт яны трапляюць па чыгунцы. І гэтая чыгуначная перавозка можа каштаваць амаль удвая даражэй, чым аналагічны трансфер у літоўскі порт Клайпеда. Таму эканамічны сэнс цяперашняй пастаўкі беларускага калію ў ЗША выклікае пытанні. Хутчэй, гэта сімвалічны жэст: Трамп паказвае Канадзе, што гатовы везці ўгнаенні хоць з іншага краю Зямлі — абы не набываць там. А Беларусь дэманструе, што сапраўды вызвалілася з-пад гэтай часткі амерыканскіх санкцый.

  15. Арына Сабаленка выйшла на подыум у Мілане. Другая ракетка свету паўдзельнічала ў шоу Vogue World: Milano, якое адкрывае Міланскі тыдзень моды. Беларуская тэнісісткка з'явілася на подыуме ў вобразе ад Gucci by Demna разам з іншымі мадэлямі, заўважыла @tribuna_by.

  16. edited

    Першы карабель з беларускімі ўгнаеннямі прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку. Ён прывязе 30 тысяч тон хларыду калію ў порт Новага Арлеана. На навіну пра пастаўку, апублікаваную галіновым агенцтвам Argus Media, звярнулі ўвагу @reformby. Пастаўка стане першым фізічным пацвярджэннем аднаўлення камерцыйнага гандлю беларускім каліем з ЗША пасля адмены амерыканскіх абмежаванняў. Гэта будзе першая партыя ўгнаенняў, якую Злучаныя Штаты набылі ў Беларусі, за апошнія чатыры гады.

  17. edited

    📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 12:00 — расследавальнікі з @byroBY Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі 14:00 — гусляр, вызвалены палітвязень Алесь Чумакоў UPD: а 15-й запросім у наш эфір палітычнага аналітыка, публіцыста Юрыя Дракахруста Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!

  18. edited

    "Дзеці ўвесь час просяць маці не публікаваць іх фота, і я, як бацька, прашу ніколі гэтага не рабіць". Сяргей Ціханоўскі адказвае на калонку Святланы Ціханоўскай пра змаганне з хваробай сына. "Офіс [Святланы Ціханоўскай] спрабуе ўпэўніць усіх, што яна была змагаркай [і да лета 2020 года]. Проста на іншым фронце, — абураецца ён. — У артыкуле не згадваецца, што рэабілітацыя адбывалася ў набытых мною кватэрах і дамах, на курортах. Што наладка адбывалася ў Варшаве і Санкт-Пецярбургу. Што аплачваліся паездкі за мяжу. Візы, дактары. Хаця раней Света казала і пра маю ролю". Ціханоўскі дадае, што цяпер "перапісваецца гісторыя", а яго спрабуюць абвясціць выпадковым чалавекам.

  19. "Зразумець, кім быць, калі апынуўся ў эміграцыі". Вызваленым палітвязням дапамагаюць не толькі грашыма. Вераніка Станкевіч з ініцыятывы "Вольныя" расказвае, як эйчары і цэлыя бізнесы арыентуюць іх на еўрапейскім рынку працы. Цалкам стрым з Веранікай Станкевіч глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=xaQbPkpspyg

  20. edited

    Радаслаў Сікорскі паразмаўляў з Максімам Рыжанковым. Сустрэча міністраў замежных справаў Польшчы і Беларусі адбылася на палях Генеральнай Асамблеі ААН. "Гэта прарыў. Адносінаў на такім узроўні не было, верагодна, з 2016 года", — адзначае Сікорскі. І дадае, што ААН гэта нейтральная тэрыторыя, дзе можна сустрэцца з прадстаўнікамі вельмі розных краінаў. Міністры абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы і рэгіянальную бяспеку. Паводле Сікорскага, між іншага ён узняў тэму расійскіх беспілотнікаў і ракет, якім Беларусь дазваляе лётаць праз сваю тэрыторыю. "Неўзабаве мы адкрыем новы будынак амбасады ў Мінску. Калі сусед хоча размарозіць і палепшыць адносіны, Польшча заўсёды гатовая да пагаднення", — каментуе кіраўнік польскага МЗС. На пытанне, ці азначае гэта, што польскі ўрад прызнае рэжым Лукашэнкі, Сікорскі адказвае: "Як дзяржава, мы прызнаем іншыя дзяржавы, а не ўрады". А на пытанне, ці азначае гэта нармалізацыю адносінаў з Беларуссю, ён рэагуе метафарай: "Гэта як пралеска, якая можа расквітнець, калі надвор'е спрыяльнае".

  21. Older posts